Навука і тэхналогіі33

Берлінец падарыў Гродна станцыю сілкавання для электрамабіляў

Яшчэ адна станцыя сілкавання для электрамабіляў з’явілася ў Гродне 2 красавіка. Гэта адна з чатырох станцый, што падарыў гораду леташні ўдзельнік фестываля SunDay Autogrodno Томас Кальвас з Германіі. Яго Opel Ampera-e стаў першай машынай, што выпрабавала на сабе працу новай станцыі, піша Hrodna.life.

Са словаў Томаса, электрамабілі не звязаны з яго асноўнай працай. Гэта захапляльнае хобі, каторае паступова ператвараецца ў «нешта большае». Прынамсі, у магчымасць падарожнічаць, пазнаваць свет і знаёміцца з цікавымі людзьмі. Электрамабілям і падарожжам прысвечана яго старонка на фэйсбуку.

Укладаючы сродкі ў развіццё інфраструктуры, ён хоча забяспечыць больш камфортныя ўмовы для падарожжаў і матываваць іншых да асваення электрамабіляў. Тым больш, адзначае Кальвас, што і самастойна, не чакаючы толькі на інвестыцыі, Беларусь робіць крокі насустрач аматарам электрамабіляў.

Яго Opel Ampera-e мае запас ходу на акумулятарах каля 300 км. З такімі магчымасцямі па Беларусі можна свабодна перамяшчацца, хаця і прыходзіцца дакладна планаваць месцы сілкавання. У Еўропе з гэтым ужо значна прасцей. Толькі ў Берліне можна падсілкаваць аккумулятары больш чым у 900 месцах!

Каментары3

Цяпер чытаюць

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»25

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»

Усе навіны →
Усе навіны

«Ты прастытутка Амерыкі і Ізраіля»: як іранка правяла 45 сутак на Акрэсціна13

Бабруйскі ўхілянт бегаў ад войска, пакуль не злавілі. Пасля дэмбеля паехаў ваяваць за Пуціна — у адзін канец2

Вярхоўны суд пакінуў у сіле прыгавор былому дырэктару Intex-Press Уладзіміру Янукевічу і змяніў тэрмін яго намесніку1

На пажары ў Шклоўскім раёне загінулі муж і жонка. Жанчына ў апошні момант паспела перадаць суседцы двухгадовага ўнука

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі аўтамабіль, кіроўца загінуў5

Пасля атакі БПЛА зноў перакрылі Чангарскі мост: рух у бок Крыма заблакаваны2

Уварванне Расіі ва Украіну стала залатой жылай не толькі для Беларусі, але і для Паўночнай Карэі. Вось на чым яны нажываюцца8

Колькасць беларусаў у Літве з ДНЖ працягвае змяншацца14

22‑гадовы хлопец, якога шукалі валанцёры, знойдзены мёртвым1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»25

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць