Навука і тэхналогіі66

Астраномы знайшлі доказы магчымага існавання жыцця на Венеры

Зонд «Акацукі» выявіў магчымыя сляды існавання мікробаў у густых сернакіслотных аблоках на высокіх слаях атмасферы Венеры, дзе існуюць максімальна спрыяльныя ўмовы для існавання жыцця, заяўляюць навукоўцы ў артыкуле, апублікаваным у часопісе Astrobiology.

Фота: NASA / SSV, MIPL, Magellan Team

Атмасфера Венеры распаленая да 462°C, на ёй практычна няма вады, яе паверхня пакрытая вулканамі, а атмасфера складаецца з вуглякіслага газу і сернай кіслаты. 

Але не ўсе астраномы лічаць, што Венера цалкам знежывелая. Ідэя таго, што жыццё на Венеры варта шукаць не на яе паверхні, дзе сапраўды існуюць занадта суровыя ўмовы, а ў верхніх пластах атмасферы, нарадзілася ў планетолагаў пасля таго, як яны спрабавалі растлумачыць адну незразумеласць у спектры святла, адлюстраванага ад аблокаў Венеры.

Як тлумачаць навукоўцы, «кіслотныя» хмары планеты незвычайным чынам адлюстроўваюць і паглынаюць ультрафіялетавыя прамяні. Гэта нельга растлумачыць прысутнасцю вуглекіслаты, серных газаў і іншых тыповых кампанентаў яе атмасферы.

На Зямлі бактэрыі і археі сустракаюцца і жывуць на вышынях прыкладна ў 30-40 кіламетраў ад паверхні Зямлі, у тым ліку ў аблоках. У аблоках Венеры пануюць досыць мяккія тэмпературы (каля 60°C), прысутнічае вада і патэнцыйная «ежа» для жыцця — злучэнні серы і вуглякіслы газ. Многія зямныя мікробы, якія жывуць у гарачых крыніцах, вытрымліваюць тэмпературы, якія перавышаюць 70°C, і сілкуюцца вуглякіслым газам, выкарыстоўваючы яго для акіслення серы і атрымання энергіі, адначасова вылучаючы серную кіслату. Нешта падобнае, як выказалі здагадку навукоўцы, можа адбывацца і на Венеры.

Навукоўцы прааналізавалі венерыянскія аблокі, выкарыстоўваючы дадзеныя з зондаў і наземных назіранняў. Замеры паказалі, што вобласці з «дзіўным» спектрам сканцэнтраваныя там, дзе знаходзяцца скапленні наначасціц, падобных і па памерах, і па ўзаемадзеянню са святлом на тыя кроплі аэразоляў і крышталі лёду, якія ўзнікаюць у зямных аблоках вакол жывых мікробаў, спорах грыбоў і пылку раслін.

Як спадзяюцца навукоўцы, іх меркаванні прыцягнуць увагу экспертаў НАСА і спецыялістаў «Раскосмаса», якія зараз распрацоўваюць планы па стварэнні сумеснай флагманскай місіі «Венера-Д».

Каментары6

Лукша расказаў, на якіх умовах адбывалася памілаванне

Лукша расказаў, на якіх умовах адбывалася памілаванне

Усе навіны →
Усе навіны

74-гадовага мужчыну асудзілі за «абразу» і «паклёп» на Лукашэнку1

Алі Хаменеі перавялі ў бяспечнае месца7

У нядзелю схаладае да +10°С

Рыжанкоў заявіў, што Мінск адкажа на наўмыснае прымяненне Кіевам дронаў па Беларусі13

Ізраіль забіў кіраўніка «Хезбалы» Хасана Насралу8

Жыхар Баранавічаў сабраў другі ўраджай клубніцаў1

Да арганізацыі нападу на Волкава датычны былы паліцыянт з Латвіі. Цяпер ён уцёк у Расію2

У небе пад Іўем была незвычайная з'ява ФОТАФАКТ1

Расіяне ўдарылі па бальніцы ў Сумах: шэсць чалавек загінулі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукша расказаў, на якіх умовах адбывалася памілаванне

Лукша расказаў, на якіх умовах адбывалася памілаванне

Галоўнае
Усе навіны →