
СК Расіі завёў крымінальную справу па артыкуле «халатнасць» (частка 3 артыкула 293 КК РФ) супраць Сяргея Геніна, камандзіра пажарнага звяна, які выехаў на пажар у гандлёвым цэнтры ў Кемераве.
Па версіі следства, Генін праігнараваў словы відавочцаў пра тое, што ў адным з кіназалаў знаходзіцца шмат людзей і што самы кароткі шлях да гэтай залы — лесвіца ля заходняга ўваходу. Замест таго, каб падняцца па гэтай лесвіцы, ён павёў звяно да лесвіцы ў другім канцы будынка.
«Дайшоўшы да чацвёртага паверха, яны пабачылі зачыненыя дзверы. Пасля гэтага Генін і яго падначаленыя вярнуліся да лесвіцы, якая знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад заходняга ўваходу, і бесперашкодна прайшлі на 4 паверх. У выніку імі быў згублены час, які мог быць выкарыстаны для выратавання і эвакуацыі людзей», - лічаць у СК.
СК лічыць, што ў выніку «халатнасці дзеянняў Геніна» загінулі 37 чалавек, якія знаходзіліся ў кіназале № 2.
-
Прэм'ер Літвы: Санкцыі супраць Расіі і Беларусі павінны быць хаця б рэгіянальнымі, нацыянальныя без толку
-
Гламурны космас. Джэф Безас адпраўляе сёння ў космас сваю нявесту і яшчэ пяць жанчын
-
Кыргызстан уручыў ноту пратэсту расійскаму паслу пасля аблавы і жорсткага збіцця сваіх грамадзян у маскоўскай лазні

Каментары