Аляксандар Лукашэнка вынес на абмеркаваньне Рады бясьпекі пытаньні, зьвязаныя са стварэньнем адзінай сыстэмы супрацьпаветранай абароны Беларусі і Расіі, а таксама важныя эканамічныя праблемы.
Аляксандр Лукашэнка вынес на абмеркаванне Рады бяспекі пытанні, звязаныя са стварэннем адзінай сістэмы супрацьпаветранай абароны саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, а таксама важныя эканамічныя пытанні.Пра гэта гаворыцца ў паведамленні агенцтва БЕЛТА. Нічога не гаворыцца пра дэталі. Прыводзяцца толькі выказванні А. Лукашэнкі з крытыкай Захаду і НАТО. «Вайсковая інфраструктура НАТО трывала ўмацавалася каля беларускіх граніц. Базы амерыканскіх войскаў перамяшчаюцца ва ўсходнееўрапейскія краіны, нарошчваецца наступальны патэнцыял блока», — сказаў ён.
Пасля грузіна-паўднёваасецінскага канфлікту стала зразумела, што вельмі неабходны новы дагавор аб еўрапейскай бяспецы, заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Ён падкрэсліў, што Радзе бяспекі трэба ўдакладніць месца і ролю нашай краіны ў сістэме забеспячэння еўрапейскай і рэгіянальнай бяспекі, таму што гэта неабходнасць абумоўлена дынамікай міжнароднага жыцця.
Адсюль выцякае ініцыятыва Беларусі прадаставіць юрыдычна абавязваючыя гарантыі бяспекі дзяржавам, якія не маюць ядзернай і іншай зброі масавага паражэння.
Каментары