Бойка адбылася ў адной са школ Наваполацка 23 сакавіка да пачатку заняткаў, піша БелТА са спасылкай на прадстаўніка СК Святлану Сахараву.
Адзін старшакласнік збіў іншага — яны вучацца ў паралельных класах.
«Заведзена крымінальная справа па факце наўмыснага прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Пацярпелага з траўмамі даставілі ў бальніцу, зараз ён знаходзіцца на амбулаторным лячэнні. Экспертыза пакажа ступень цяжкасці цялесных пашкоджанняў», — сказала Святлана Сахарава.
Каментары