Меркаванні6060

Правда.ру: Беларусь хаміць, нам з ёй не па дарозе

Расійскае выданне Правда.ру, якое з'яўляецца спадкаемцам савецкай газеты «Правда», выпусціла артыкул, у якім раскрытыкавала саюзнікаў Расіі па ЕАЭС. Расійскія журналісты абвінавачваюць Арменію, Казахстан і Беларусь у тым, што нашы краіны цікавяць толькі расійскія рэсурсы, а вось рэальную падтрымку і салідарнасць Крамлю мы даць не можам. Правда.ру лічыць, што такія хаўруснікі Расіі не патрэбныя, і без краін ЕАЭС Расія будзе толькі мацнейшай. Казахстан і Арменію выданне абвінавачвае ў тым, што гэтыя краіны зрабілі ЗША сваім стратэгічным партнёрам. А ў чым абвінавачваюць Беларусь?

Правда.ру падлічвае, што за гады незалежнасці праз зніжкі і прэферэнцыі Расія ўклала ў Беларусь каля 100 мільярдаў даляраў. Апетыты беларускага кіраўніцтва працягваюць расці — а саюзныя абавязкі выконваць ніхто не збіраецца. Больш за тое, на думку Правда.ру,

«Беларусь хаміць, каб ЗША прызналі яе сваёю ў дошку».

Не спадабалася расійскаму выданню і тое, што падчас свайго апошняга выступу Аляксандр Лукашэнка завуалявана назваў Уладзіміра Пуціна «пеўнем». Нагадаем, Лукашэнка ў звароце да народа і парламента выказаўся пра сітуацыю ў Сірыі наступным чынам:

«Што вы там, як пеўні, ходзіце па гэтай тэрыторыі адзін перад адным, дэманструеце сваю моц і сілу?»

Пляжыла Правда.ру і Уладзіміра Макея:

«Калі пачалося расследаванне справы Скрыпалёў, міністр замежных спраў Уладзімір Макей 27-28 сакавіка ажыццявіў візіт у Лондан, дзе правёў перамовы з экспертнымі арганізацыямі, якія рыхтуюць рэкамендацыі па супрацьдзеянні Расіі. А лагічнай была б высылка брытанскіх і амерыканскіх дыпламатаў з Мінска», — піша Правда.ру.

Выданне мяркуе, што Беларусь такім чынам разлічвае на зняцце статусу дыктатуры, уступленне ў Раду Еўропы і поўную адмену санкцый.

Правда.ру падсумоўвае, што такія хаўруснікі Расіі не патрэбны, а тыя грошы, якія Крэмль нібыта выдзяляе сваім хаўруснікам, лепей выдаткаваць на развіццё Далёкага Усходу. Выданне мяркуе, што трэба даць магчымасць краінам ЕАЭС пайсці на Захад. Правда.ру мяркуе, што расчараванне Захадам будзе хуткае, і ў выніку Беларусь, Арменія і Казахстан папросяцца назад.

«Расія іх прыме, але зусім на іншых умовах»,

— самаўпэўнена піша Правда.ру.

Каментары60

Цяпер чытаюць

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў4

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы іранізуюць з інтэрв’ю былога кіраўніка польскай разведкі35

«Уключыце святло». Кубінцы пратэстуюць супраць уладаў на фоне поўнага блэкаўту2

У Свяцку пад Гроднам адкрылі рэканструяваныя залы ў мясцовым палацы. На адкрыццё прывезлі кіраўніцу расійскага Цэнтрабанка4

Сі Цзіньпін заклікаў Трампа да асцярожнасці ў пытанні Тайваня праз рызыку канфлікту паміж ЗША і Кітаем

75‑гадовы архіепіскап БПЦ папрасіўся на спачын — але яму дазволілі застацца

Статкевіч: Масавыя афіцыйныя сцягі толькі нагадваюць пра тыя, што былі на іх месцы11

Ціханоўская, Калеснікава і Цапкала паўтарылі сваё легендарнае фота ліпеня 2020 года3

Іранскую студэнтку арыштавалі ў Беларусі за каментары7

У Літве заявілі пра ціск з боку ЗША па аднаўленні транзіту беларускага калію22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў4

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць