На канферэнцыі Experimental Biology 2018 навукоўцы з Паўднёвай Карэі прадставілі новую тэхналогію: 3D-друк ежы з зададзенай формай, тэкстурай і ўтрыманнем пажыўных рэчываў, піша «Папулярная механіка».

«Мы стварылі платформу, якая выкарыстоўвае 3D-друк для стварэння харчовых мікраструктураў, якія дазваляюць задаваць тэкстуру ежы і хуткасць яе засваення целам на персанальным узроўні, — кажа прафесар Ры Чжын-Куй, кіраўнік даследавання. — Мы думаем, што аднойчы ў людзей будуць картрыджы са здробненай версіяй розных інгрэдыентаў, якія можна будзе змешваць з дапамогай 3D-прынтару і гатаваць згодна з патрабаваннямі і густам карыстальніка».
У дадатак да персаналізацыі ежы магчымасць яе трохмернага друку дома або ў прамысловых маштабах значна знізіць колькасць харчовых адходаў, а таксама знізіць цану ежы дзякуючы вырашэнню праблем з захоўваннем і перавозкай.
Што праўда, аб смакавых якасцях прадукту на выступе гаворкі не ішло.
Каментары