Грамадства1414

Вядучы АНТ Дзмітрый Бачкоў расказаў, чаму ў эфіры яго ток-шоу сядзяць адныя і тыя ж людзі

На нядаўняй выставе «СМІ ў Беларусі 2018» журналісты «Нашай Нівы» пагаварылі з вядучым АНТ Дзмітрыем Бачковым, які вядзе праграму «Нашае жыццё» — гэта ток-шоу, якое прыйшло на змену «Справе прынцыпу» Вадзіма Гігіна. 

Асобныя людзі раней абвінавачвалі Бачкова ў непрыхаванай цэнзуры — так, старшыня БНФ Рыгор Кастусёў наўпрост сведчыў, што дзве траціны яго словаў у адной у перадач выразалі. 

Дзмітрый Бачкоў. Фота sb.by

«Вадзім Гігін ніколі не дазваляў сабе выразаць словы ці фразы», — казаў «Нашай Ніве» Кастусёў.

Таму мы і спыталіся ў Бачкова, што ён можа адказаць на такія папрокі.

«А вы спытайцеся ў Кастусёва, ці ён па-ранейшаму так лічыць? Я не цэнзурую праграму сыходзячы з таго, што адзін кепска гаворыць, а другі добра. У нас ёсць абмежаванне па часе, і першым пакутую я — выразаю свае падводкі, думкі. Потым выразаеш, скажам, паўторы думак удзельнікаў і гэтак далей. Гэта ў судзе кожнае слова мае значэнне, а тэлевізійны жанр трохі іншы», — сказаў тэлевядучы. 

Таксама ён адказаў на пытанне, чаму ў студыі «эксперты» — гэта вечна адныя і тыя ж людзі, кшталту расійска-армянскага пісьменніка Уладзіміра Еранасяна.

«На жаль, у Беларусі такі сціплы выбар спікераў, якіх было б цікава глядзець… яскравых, якія ўмеюць цікава гаварыць, прыцягваць увагу, што мы самі шукаем такіх людзей, паверце. Для нас гэта большы галаўны боль, чым для гледача», — сказаў Бачкоў. 

Мы яму не паверылі і ўказалі на відавочнае — чаму, скажам, не запрашаеце Алексіевіч?

«Не заўсёды прыходзяць, калі мы запрашаем. Мы раз-два запрасілі, калі людзі не прыйшлі, то мы разумеем, што гэта яны проста не хочуць. Сам па сабе фармат размовы адначасова цяжкі і не для ўсіх прымальны», — адказаў Бачкоў.

«Дык вы запрашалі і яна адмовілася?», — перапыталі мы. 

«Я ўжо цяпер не магу сказаць. Была вялікая колькасць праграм, канечне, запрашалі, я ўпэўнены, гэта цікавы спікер, нобелеўскі лаўрэат», — сказаў Бачкоў.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Расіянін з судзімасцю заняўся дабрачыннасцю ў Беларусі. У некаторых пасля дапамогі Дзядзі Яшы пачынаюцца праблемы12

Расіянін з судзімасцю заняўся дабрачыннасцю ў Беларусі. У некаторых пасля дапамогі Дзядзі Яшы пачынаюцца праблемы

Усе навіны →
Усе навіны

Пытанне аб перадачы Украіне замарожаных расійскіх актываў будзе вырашана днямі21

У Мінску прарыў трубы выклікаў сапраўдную паводку ВІДЭА2

Літоўская мытня: На тэрыторыі Беларусі знаходзяцца толькі 185 грузавікоў з літоўскімі нумарамі9

Трамп: Зяленскаму давядзецца ўзяць сябе ў рукі і прыняць здзелку, бо Украіна прайграе ў вайне78

Трамп мяркуе, што ва Украіне наспеў час правесці прэзідэнцкія выбары41

Сярэдні заробак — $2500, ВУП — $32 тысячы на чалавека. Міністарка эканомікі ва ўрадзе Ціханоўскай прэзентавала стратэгію на 10 гадоў38

Кіраўніка прадукту шматмільённага IT-стартапа асудзілі да калоніі за Гаюна12

«Мы самі з усім разбяромся». Ціханоўскую спыталі пра сямейнае жыццё і скандал вакол мужа16

Лукашэнка назваў патрабаванні і прэтэнзіі да Літвы: альтэрнатыўны ўрад, харугвы, порт, машыны для Зімбабвэ, санаторый78

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін з судзімасцю заняўся дабрачыннасцю ў Беларусі. У некаторых пасля дапамогі Дзядзі Яшы пачынаюцца праблемы12

Расіянін з судзімасцю заняўся дабрачыннасцю ў Беларусі. У некаторых пасля дапамогі Дзядзі Яшы пачынаюцца праблемы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць