Грамадства66

Крэдыту вы больш ня возьмеце

Паводле падлікаў Нацбанку, сярэднія стаўкі крэдытаў для насельніцтва на 21 кастрычнiка дасягнулі 19—20% гадавых. Рост ставак абумоўлены дэфiцытам рэсурсаў у беларускiх банках.

Паводле падлікаў Нацбанку, сярэднія стаўкі крэдытаў для насельніцтва на 21 кастрычнiка дасягнулі 19—20% гадавых. Рост ставак абумоўлены дэфiцытам рэсурсаў у беларускiх банках.

За апошнія два тыдні практычна ўсе значныя гульцы беларускага банкавага рынку значна павысілі стаўкі пакрэдытах і дэпазытах, паведамляе сайт infobank.by. Калі казаць прасьцей, крэдыты для насельніцтва і юрыдычных асобаў сталі даражэйшымі.

Найбольш выразна тэндэнцыя падаражаньня бачная па валютных розьнічных крэдытах, цана якіх за апошні час у многіх банках краіны ўзьляцела да 19—20% гадавых супраць 12—14% гадавых увесну і летам. Кошт крэдытаў у карпаратыўным сэгмэнце ўзрос да 14—16% гадавых супраць 8—10% гадавых у першай палове гэтага году. Напрыклад, даляравы крэдыт на набыцьцё аўтамабіля «Прыёрбанк» дае толькі пад астранамічныя 17 адсоткаў! Шмат у якіх банках гэтую тэндэнцыю тлумачаць міжнародным фінансавым крызісам, які выклікаў зьніжэньне магчымасьцяў банкаў па прыцягненьні валюты.

Працэнтавыя стаўкi крэдытаў у нацыянальнай валюце, выдадзеных беларускiмi банкамi фiзычным асобам, за тры тыднi кастрычнiка таксама павялiчылiся ў сярэднiм на 5—6 адсоткаў. Аб гэтым паведамiлi ў галоўным упраўленьнi рэгуляваньня банкаўскiх апэрацый Нацбанку. Паводле зьвестак на 21 кастрычнiка, яны склалiся на ўзроўнi 19—20% гадавых.

Пры гэтым у Нацбанку растлумачылi, што рэзкага зьнiжэньня аб’ёмаў крэдытаваньня насельнiцтва па банкаўскай сыстэме пакуль што не назiраецца. Спэцыялiсты Нацбанку не выключаюць, што ў кароткатэрмiновай перспектыве (да канца году) павелiчэньне працэнтавых ставак па крэдытах можа прадоўжыцца.

Павелiчэньне ставак па крэдытах абумоўлена дэфiцытам рэсурсаў беларускiх банкаў, у тым лiку праз скарачэньне замежных пазык.

Для выхаду з становішча крэдытна-фiнансавыя ўстановы сталi павялiчваць таксама стаўкi па дэпазытах фiзычных асобаў, бо дэпазыты сталі асноўнай крынiцай рэсурсаў для банкаў. Зьявiлася больш прапановаў разьмясьцiць сродкi на непрацяглы тэрмiн па высокiх стаўках. У беларускiх рублях яны дасягаюць 15,5% гадавых, у далярах ЗША i эўра — 11%.

Акрамя таго, для падтрымання лiквiднасьцi банкаў Нацыянальны банк, калі трэба, будзе выдаваць ім беззастаўныя крэдыты тэрмiнам на 3 месяцы. Адпаведнае рашэньне змяшчаецца ў пастанове Праўленьня Нацбанку ад 23 кастрычнiка 2008 году №153. Працэнты за карыстаньне крэдытам будуць спаганяцца ў памеры стаўкi па аднадзённым разьлiковым крэдыце (авэрнайт), павялiчанай на тры працэнтныя пункты (20% гадавых).

На думку Станіслава Багданкевіча, прычына такога рэзкага росту крэдытных ставак — ня столькі ў сусьветных тэндэнцыях, колькі ва ўнутраных праблемах перагрэтай беларускай гаспадаркі. Прычым той перагрэў меў палітычныя мэты, кажа прафэсар Багданкевіч.

У той жа ўрадавыя эканамісты пакуль ня бачаць падставаў для трывогі. На іх думку, беларуская фінансавая сыстэма застаецца трывалаю, і крах банкам не пагражае.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін6

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заявіў, што хоча і трэці блок, і новую АЭС7

Дональд Туск пацвердзіў: чыгунка Варшава — Люблін пашкоджаная ў выніку дыверсіі17

Пенсіянерка паблытала педалі і пабіла сем аўтамабіляў у Мінску ВІДЭА9

Польскае МЗС чакае ўбачыць наступствы адкрыцця двух КПП «у найбліжэйшыя тыдні і месяцы»19

Том Круз нарэшце атрымаў «Оскар»: яму ўручылі ганаровую ўзнагароду за ўнёсак у кіно5

У Мінску пачалася мадэрнізацыя незвычайнага аб'екта: абсерваторыі Планетарыя ў парку Горкага1

У Мінску прадаецца кватэра ў доме, у якім нарадзіўся Максім Багдановіч3

Гэты рамонт каштаваў мінчукам амаль $100 000. Як думаеце, ён таго варты?12

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін6

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць