Каля «рэстарана на касцях» праходзіць перформанс, дэлегацыя Польшчы перад Трасцянцом усклала кветкі ў Курапатах ФОТЫ
Абаронцы Курапатаў збіраліся выставіць новыя крыжы каля мінскага рэстарана «Паедзем, паядзім» каля мемарыяльнага комплекса «Курапаты».
Сёння а 10 раніцы Дашкевіч меўся прывезці ў Курапаты новыя трохметровыя драўляныя крыжы. Машыну з крыжамі спынілі па дарозе да ўрочышча. Да лідара «Маладога фронту» падышлі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным і пасадзілі ў сваю машыну. Разам з ім затрымалі актывістаў Ягора Лаўрухіна і Валерыя Мінца. Куды іх павезлі, пакуль невядома. Трансляцыю затрымання Дашкевіч вёў у сваім фэйсбуку.
Тым часам каля рэстарана «Паедзем, паядзім» праходзіць перформанс. Яго ўдзельнікі наклеілі на сцены лістоўкі з нагадваннем пра расстрэлы, Сталіна, а таксама зрабілі адбіткі рук, абмакнуўшы ў чырвоную фарбу.

Каментары