Пуцін надаў часцям расійскай арміі імёны беларускіх і ўкраінскіх гарадоў
У адпаведнасці з падпісанымі прэзідэнтам РФ загадамі палкам і дывізіям войска Расіі прысвоеныя імёны Віцебска, Кобрына, Слоніма, а таксама ўкраінскіх і польскіх гарадоў.
Загады былі падпісаныя Пуціным 30 чэрвеня 2018 года і ўжо ўступілі ў сілу.
Шэрагу частак расейскай арміі былі прысвоены ганаровыя найменні, якія ўключаюць у сябе назвы гарадоў Беларусі - Віцебска (90-я гвардзейская танкавая Віцебска-Наўгародская дывізія), Кобрына (856-ы гвардзейскі самаходны артылерыйскі Кобрынскі полк), Слоніма (102-і мотастралковы Слонімска-Памеранскі полк) - а таксама назва сталіцы Польшчы (381-ы гвардзейскі артылерыйскі Варшаўскі полк).
Таксама 6-ы танкавы полк расійскай арміі з гэтага часу носіць ганаровае найменне «гвардзейскі Львоўскі», 68-ы танкавы полк - «гвардзейскі Жытомірска-Берлінскі» 163-і танкавы полк - «гвардзейскі Нежынскі».
Назвы ўключаныя ў ганаровыя найменні палкоў ў памяць аб удзеле частак у вызваленні гэтых гарадоў у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Адзначаецца, што ганаровыя найменні прысвоеныя «дзеля захавання слаўных вайсковых гістарычных традыцый, выхавання вайскоўцаў у духу адданасці Айчыне і вернасці воінскаму абавязку».
Каментары