Свет

Больш за 260 чалавек пацярпелі пры абрушэнні памоста на фестывалі ў Іспаніі

На паўночным захадзе Іспаніі ў горадзе Віга падчас музычнага фестываля абрынулася драўляная платформа, на якой стаялі ўдзельнікі падзеі. Паводле дадзеных El Mundo, якое спасылаецца на міністэрства аховы здароўя рэгіёна Галісія, у выніку пацярпелі не менш 266 чалавек.

Як піша La Voz de Galizia, пад цяжарам сотняў гледачоў абрынуўся фрагмент платформы даўжынёй каля 30 м і шырынёй у 10 м. Платформа была размешчана над берагам, у выніку чаго некаторыя людзі ўпалі ў мора. Ратавальнікі правялі пошукі ў прыбярэжнай зоне з дапамогай цеплавізійных камер, каб у цемры знайсці ўсіх, хто трапіў у ваду.

Па дадзеных выдання, якое спасылаецца на відавочцаў, больш за 50 чалавек былі шпіталізаваны. Астатнія атрымалі ўдары і лёгкія траўмы, ім была аказана дапамога на месцы. У аказанні дапамогі было задзейнічана каля 25 машын хуткай дапамогі. Пацярпелых магло быць больш, аднак абвальванне адбылося да таго, як на сцэну выйшаў хэдлайнер — рэпер Rels B.

Драўляная платформа, на якой размяшчаліся гледачы фестывалю, перад пачаткам падзеі падвяргалася крытыцы з-за сваёй нетрываласці. Аднак арганізатары фестывалю праігнаравалі заўвагі.

Каментары

Журналісты атрымалі дакументы, датычныя смерці Навальнага. Яны ўказваюць на тое, што яго маглі атруціць12

Журналісты атрымалі дакументы, датычныя смерці Навальнага. Яны ўказваюць на тое, што яго маглі атруціць

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Літвы заявіла, што не атрымлівала ад Мінска прапаноў па нармалізацыі адносін. І назвала некалькі ўмоў7

Усаў расказаў, як трэба было зразумець словы Пазняка пра Лукашэнку і Калеснікаву86

Суперзоркі, дасціпны гумар і заблытаныя забойствы. На экране чацвёрты сезон ледзь не дасканалага дэтэктыва1

«Насралу забілі, калі ён глядзеў прамову Нетаньяху ў ААН». Як Ізраіль падмануў лідара «Хезбалы»10

74-гадовага мужчыну асудзілі за «абразу» і «паклёп» на Лукашэнку1

Алі Хаменеі перавялі ў бяспечнае месца7

У нядзелю схаладае да +10°С

Рыжанкоў заявіў, што Мінск адкажа на наўмыснае прымяненне Кіевам дронаў па Беларусі13

Ізраіль забіў кіраўніка «Хезбалы» Хасана Насралу8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Журналісты атрымалі дакументы, датычныя смерці Навальнага. Яны ўказваюць на тое, што яго маглі атруціць12

Журналісты атрымалі дакументы, датычныя смерці Навальнага. Яны ўказваюць на тое, што яго маглі атруціць

Галоўнае
Усе навіны →