У пятніцу 19 кастрычніка маладафронтавец Зміцер Дашкевіч разам са сваімі паплечнікамі ўсталёўваў дваццаць крыжоў ва ўрочышчы Курапаты. Дашкевіч ставіць новыя крыжы ў памяць аб забітых па пятніцах, у гэты дзень у «Маладога фронту» дзяжурства ля рэстарана «Паедзем, паядзім».

Калі толькі маладафронтаўцы пачалі ўсталёўку крыжоў, то з’явіўся хлопец, які прадставіўся мясцовым жыхаром, якога абураюць крыжы. Актывісты пазналі ў ім сталага наведвальніка «Паедзем, паядзім».
«Гэты чалавек скакаў па крыжах, пасля ў яго адбылася бойка з Сержуком Кедышкам, ён ударыў Сержука ў твар», — адзначыў Дашкевіч.
Таксама ў Курапаты прыязджалі прадстаўнікі ўладаў. Ад Мінскага райвынкама былі намеснік старшыні Аляксандр Мякіннік, а таксама начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і справаў моладзі Сяргей Шаблыка.
Каментары