Свет2727

«ПіС» выйграла муніцыпальныя выбары, але прэзідэнтам Варшавы стане кандыдат ад апазіцыі

Прэзідэнтам Варшавы стане кандыдат ад апазіцыіі, аб'яднанай пад назвай «Грамадзянская кааліцыя», Рафал Тшаскоўскі.

Рафал Тшаскоўскі. Фота: wikimedia.org

Польская партыя ўлады «Права і справядлівасьць» (ПіС) Яраслава Качыньскага прайграе першы тур выбараў у большасці буйных гарадоў, у тым ліку ў Варшаве. Пра гэта сведчаць звесткі экзіт-пола, праведзенага даследчым цэнтрам Ipsos і распаўсюджаныя Польскім тэлебачаннем адразу ж пасля закрыцця участкаў, перадае БелТА.

Паводле інфармацыі сацыёлагаў, у Варшаве ў першым туры перамог кандыдат ад апазіцыі, аб'яднанай пад назвай «Грамадзянская кааліцыя», Рафал Тшаскоўскі (Rafał Trzaskowski) якога падтрымалі 54,1% выбаршчыкаў. За кандыдата ад ПіС Патрыка Якага (Patryk Jaki) прагаласавалі 30,9% выбаршчыкаў.

Рафалу Тшаскоўскаму 46 гадоў. Ён вядомы ў Польшчы як міністр замежных спраў у ценявым урадзе «Грамадзянскай платформы». Ва ўрадзе Дональда Туска узначальваў міністэрства адміністрацыі і ўкаранення лічбавых тэхналогій (2013—2014), з'яўляўся дэпутатам Сейма і дэпутатам у Еўрапарламенце. Рафал Тшаскоўскі жанаты, мае дачку і сына. Яго бацька — піяніст і кампазітар, зводны брат — дырэктар вядомага ў Варшаве артыстычнага кафэ «Піўніца пад баранамі», а прадзед заснаваў першую ў Польшчы жаночую гімназію.

Другі тур муніцыпальных выбараў адбудзецца ў Кракаве і Гданьску, але лідзіруюць незалежныя кандыдаты.

У Познані, Любліне, Катавіцах і Беластоку мэра ўдалося абраць у першым туры. У асноўным, у гэтых гарадах перамагаюць кандыдаты ад «Грамадзянскай кааліцыі» або незалежныя палітыкі.

Палякі сёння выбіралі больш за 46 тысяч дэпутатаў мясцовых радаў, паўтары тысячы войтаў, 823 бургамістраў і 107 мэраў гарадоў.

Паводле інфармацыі экзіт-полаў, у цэлым па краіне ПіС выйграла выбары ў органы мясцовага самакіравання ў 9 з 16 ваяводстваў.

Па звестках сацыёлагаў, на ўсходзе і поўдні краіны выбаршчыкі аддалі свае галасы за ПіС. На захадзе краіны аддалі перавагу кандыдатам ад «Грамадзянскай кааліцыі».

Гэтыя выбары лічацца апошняй сур'ёзнай праверкай ўзроўню падтрымкі кіруючай у Польшчы партыі «Права і справядлівасць» перад выбарамі ў Еўрапейскі парламент і ў польскі сейм у 2019 годзе.

Каментары27

Цяпер чытаюць

Пасля выступлення Луганскага тэатра ў Мінску адна з глядачак выгукнула «Слава Украіне!»3

Пасля выступлення Луганскага тэатра ў Мінску адна з глядачак выгукнула «Слава Украіне!»

Усе навіны →
Усе навіны

Вольф Месінг і не толькі: якія астролагі і вешчуны дзейнічалі ў Гродне 100 гадоў таму2

ЗША тэрмінова распрацоўваюць сістэму «Залаты купал» супраць дальнабойных ракет10

Паліцыя Дубая: 20-гадовая мадэль з Украіны ўпала з вышыні на будоўлі21

Памёр славуты баксёр-цяжкавагавік Джордж Форман1

Следам за дубайскім шакаладам у Беларусь прыходзяць «анёльскія валасы»3

Як выглядаюць чэргі на маршруткі з Мінска ў Барысаў і Жодзіна ВІДЭА6

Памятаеце стваральніка адыёзнага сайта «Літкрытыка», які быў палітвязнем? Здаецца, яго арыштавалі зноў3

Для бібліятэкі імя Караткевіча ў Рагачове закупляюць тысячы кніг, але ніводнай на беларускай мове16

Блогеру Мэлстрою адправілі позву на допыт у пасольства Расіі ў Чарнагорыі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля выступлення Луганскага тэатра ў Мінску адна з глядачак выгукнула «Слава Украіне!»3

Пасля выступлення Луганскага тэатра ў Мінску адна з глядачак выгукнула «Слава Украіне!»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць