Літаратура55

Што пачытаць з дзеткамі па-беларуску: топ захапляльных кніжак

Цікавая кніга — выдатны спосаб абудзіць і падтрымаць дзіцячую цікавасць да роднага слова. У якасці альтэрнатывы народным казкам прапануем сучасныя творы для сямейнага чытання па-беларуску.

Ганна Янкута «Кот Шпрот і таямніца атракцыёнаў» 

Кніга Ганны Янкуты з ілюстрацыямі Ліліі Давыдоўскай паспела стаць бестселерам. Магчыма таму, што дзеянне адбываецца ў знаёмым антуражы — на сучасных мінскіх вуліцах. Галоўны персанаж, кот Шпрот, любіць паблукаць уначы і разам з мясцовымі духамі высвятляе, куды зніклі мышы з атракцыёнаў у парку Чалюскінцаў. Калі дзецям даспадобы містычныя дэтэктывы, варта прасачыць за Шпротам і даведацца адказ.

Андрэй Жвалеўскі, Яўгенія Пастэрнак «Гімназія № 13» 

Перад тым, як атрымаць беларускае аблічча, кніга пяць разоў выдавалася па-руску, бо надта спадабалася падлеткам на постсавецкай прасторы. Сюжэт кнігі разгортваецца ў сапраўднай мінскай гімназіі № 13, якая, праўда, аказалася зачараванай — час у ёй спыніўся, і галоўныя героі-сямікласнікі трапляюць у свет язычніцкіх багоў. Разам з падлеткамі чытачы трапляюць у фантастычныя прыгоды, каб вярнуцца ў рэальнасць.

Стыян Холе «Лета Гармана» 

Маленькі хлопчык Гарман адпачывае ў апошнія дні перад школай, калі да яго зазвычай прыязджаюць тры старэнькія цётачкі. Што робіць шасцігадовы пляменнік? Пытаецца пра час, смерць і жахі, бо падаецца, што цётачкі за сваё доўгае жыццё даведаліся пра ўсё на свеце. Стыян Холе папрацаваў не толькі над зместам гісторыі, але і над ілюстрацыямі, якія многім падаюцца занадта натуралістычнымі ды жудаснымі. Аднак аўтар заклікае не баяцца і спакойна размаўляць з дзецьмі пра ўсе жыццёвыя акалічнасці.

Свэн Нурдквіст. Серыя пра Пэтсана і Фіндуса

У выдавецтве «Логвінаў» па-беларуску выйшла серыя кніг шведскага дзіцячага пісьменніка Свэна Нурдквіста. Галоўныя персанажы — фермер Пэтсан і ягонае кацяня Фіндус, якім не сядзіцца на месцы і карціць трапіць у пераплёт, у тым ліку кніжны. Асаблівае месца ў кнігах надаецца ілюстрацыям, бо сам Нурдквіст пачынаў сваю кар’еру як мастак. Не дзіва, што беларускія бацькі і дзеткі пакідаюць цёплыя водгукі пра гэтае шведскае хюге.

Надзея Ясмінска «Чаму Меша не мае хаты»

Гісторыя пра «беларускага бабайку» Мешу, які быў белы ды пухнаты, а аказаўся з чорнай поўсцю і незгаворлівым норавам, ды яшчэ без хаты. Аўтарка казкі, Надзея Ясмінска, нібыта ўзяла вобраз Мешы з беларускіх павер’яў, хоць, па праўдзе, узгадвае яго толькі адзін фалькларыст. Аднак гэта не перашкаджае ўпісаць бабайку ў сучасны кніжны свет і паставіць на дзіцячую палічку.

Томаш Самойлік «Бортнік Ігнат і скарб пушчы» 

Не простая кніга, а комікс пра бортніка, які жыве ў гушчарах Белавежскай пушчы па-за бегам часу і даглядае пчолак. Але адбываецца апошні падзел Рэчы Паспалітай, і над старадаўнім укладам жыцця збіраюцца хмары. Што станецца з лесам і ягонымі жыхарамі? Напрыканцы кнігі аўтар, навуковец Томаш Самойлік, прадбачліва пакінуў нататкі пра гісторыю Белавежскай пушчы, распавёў, як выкарыстоўвалася ейнае багацце.

Вольга Гапеева «Дзве авечкі»

Мілая кніга вершаваных гісторый пра авечак-сябровак, якім, натуральна, не сядзіцца на месцы: то ў лес накіруюцца, то ў далёкае падарожжа выпраўляюцца. Радкі паэмы лёгка запамінаюцца і ўзбагачаюць слоўнікавы запас дзетак. Больш за тое, кніжка месціць зручны ілюстрацыйны слоўнік, які дапаможа запомніць назвы прадметаў ды навакольных істот.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік ЦРУ: Сярэдняя працягласць жыцця расійскага навабранца пасля прыбыцця на поле бою — 20‑30 хвілін4

400‑тысячны артыкул апублікаваны на сайце «Нашай Нівы». А пра што былі 300-тысячны, 200-тысячны, 100-тысячны?8

Азаронак пра закрыццё беларускіх крам: Прыбралі таму, што вы гэта любілі. Мне не лянота сядзець і глядзець, дзе што прадаюць58

Ціханоўская: Калі мы не пазбавімся гэтага рэжыму, пагроза з тэрыторыі Беларусі будзе заставацца пастаяннай14

Намеснік камандуючага ўкраінскіх ВПС падаў у адстаўку праз звальненне міністра абароны2

Удзельніка «Армейскіх гульняў» з Бакштаў асудзілі па пяці палітычных артыкулах5

Клуб, з якім згуляе «МЛ Віцебск» у Лізе канферэнцый, названы ў гонар вялікай бітвы Другой сусветнай2

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць