Грамадства6060

ЕГУ запрашае на Дні адкрытых дзвярэй — школьнікі могуць атрымаць візу бясплатна

19-20 студзеня Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) праводзіць зімовыя Дні адкрытых дзвярэй у Вільні. Універсітэт рады вітаць старшакласнікаў беларускіх школ, гімназій і ліцэяў, а таксама іх бацькоў!

Удзел у Днях адкрытых дзвярэй — гэта найлепшы спосаб пазнаёміцца з універсітэтам, яго навучальнымі праграмамі, магчымасцямі ўдзелу ў праграмах абмену Erasmus+ і Сampus Europae, выкладчыкамі, студэнтамі і выпускнікамі. Таксама падчас Дзён адкрытых дзвярэй абітурыенты здаюць уступныя іспыты ва ўніверсітэт.

Сёлета на сустрэчы ЕГУ надасць асаблівую ўвагу праграме агульнаўніверсітэцкай падрыхтоўкі, сфарміраванай у адпаведнасці з адукацыйнай традыцыяй у галіне свабодных навук і мастацтваў (liberal arts and sciences).

Выкладчыкі ўніверсітэта прапануюць абітурыентам узяць удзел у адмысловым воркшопе «Я (не) гуманітарый», падчас якога яны паспрабуюць паказаць і распавесці, што ўяўляе сабой традыцыя ўніверсітэцкай гуманітарнай адукацыі.

Унікальныя практыкі воркшопа па развіццю майстэрства вядзення дыскусіі і работы з асноўнымі ідэямі гуманітарных навук ужо даўно паспяхова выкарыстоўваюцца ў ЕГУ і ўніверсітэтах-партнёрах у межах агульнаўніверсітэцкай падрыхтоўкі.

Асноўныя задачы семінара — сфарміраваць і развіць у абітурыентах навыкі самастойна выказваць ідэі, фармуляваць уласную пазіцыю, разумець пры гэтым пазіцыю іншага і знаходзіць спосабы вырашэння праблем.

ЕГУ дапамагае вучням атрымаць бясплатную візу для наведвання Дзён адкрытых дзвярэй у Вільні і прапануе дакументальную і кардынатарскую падтрымку. Рэгістрацыя на мерапрыемства з візавай падтрымкай для навучэнцаў пройдзе да 19 лістапада.

Рэгістрацыя на мерапрыемства праходзіць па спасылцы.

Рэгістрацыя без візавай падтрымкі працягнецца да 10 студзеня.

Кансультацыі па пытаннях:

Каментары60

Цяпер чытаюць

Макрон тэлефанаваў Лукашэнку13

Макрон тэлефанаваў Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі забаранілі армянскі каньяк10

Нядаўна абмененага Расіяй жыхара Лёзна зноў адпраўляюць на фронт1

У Літве адбылася маштабная ўцечка з дзяржаўнай базы рэестраў. Могуць пацярпець і беларусы4

У Беларусі шукаюць пакупніка на Бабін Мох. Цана пытання — мільён. І гэта са зніжкай

Навумчык пра наступствы 2020 года: Трагедыя нацыянальнага маштабу26

Беларуска прадае на барахолцы рэчы брата, пакуль той у арміі. Каб сабраць на адваката і пакінуць брата без спадчыны4

«У каго з мастакоў можна заказаць свой партрэт, а не камень у шкляным кубе?»15

Фядута рэзка адказаў Калеснікавай: За што вы змагаліся ў 2020 годзе, не цікавіць нікога, акрамя мядзведзяў з берлінскага заапарка, якія вас атачаюць49

Ціханоўская пракаментавала прапанову ЗША суседзям Беларусі зняць санкцыі на транзіт калію13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Макрон тэлефанаваў Лукашэнку13

Макрон тэлефанаваў Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць