
Прэзідэнт Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў Халіфа ібн Зайд аль-Нахаян памілаваў 31-гадовага брытанскага навукоўца Мэцью Хеджэса, асуджанага на мінулым тыдні да пажыццёвага зняволення за шпіянаж. Пра гэта паведамляе газета The Telegraph.
Паводле інфармацыі газеты, вызваленне навукоўца адбылося дзякуючы ўмяшанню міністра замежных справаў Вялікабрытаніі Джэрэмі Ханта. Пры гэтым у ААЭ заявілі, што памілавалі Хеджэса пасля чытання ліста ад яго сям'і і ўлічваючы «гістарычныя адносіны» паміж дзвюма краінамі.
Хеджэс з'яўляецца супрацоўнікам Дарэмскага ўніверсітэта, ён прыбыў у ААЭ для збору інфармацыі для сваёй доктарскай дысертацыі, прысвечанай наступствам «арабскай вясны».
У маі яго затрымалі ў аэрапорце Дубая, у кастрычніку мужчыну абвінавацілі ў шпіянажы і працы на службу замежнапалітычнай разведкі Вялікабрытаніі MI6. На судзе абвінавачванне прадэманстравала відэазапіс, на якім Хеджэс прызнаўся, што спрабаваў атрымаць доступ да сакрэтных дадзеных, у тым ліку аб закупках ўзбраення ААЭ.
-
Каталікі-трампісты ўз'еліся на першага амерыканскага Папу: Леў XIV працягвае лева-прагрэсіўную палітыку Францішка
-
У 10‑мільённым Тэгеране дэфіцыт вады. Жыхароў папярэдзілі пра магчымую эвакуацыю
-
Нарвегія можа стаць гарантам еўрапейскага крэдыту Украіне, вылучыўшы на гэта частку свайго Суверэннага фонду
Цяпер чытаюць
«Як Вольскі прыходзіў з ператрусам да Коласа, а Крапіва і Глебка даносілі на калег». Апублікаваныя жахлівыя ўспаміны Рыгора Бярозкіна пра рэпрэсіі 1920—1940-х
Каментары