Грамадства3232

Давыдзька: У 1994-м я галасаваў не за Лукашэнку. І ў сям'і амаль адбыўся разрыў

Генадзь Давыдзька. Фота Волі Афіцэравай

Кіраўнік «Белай Русі», былы старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька ў нашаніўскай відэапраграме «Ток» распавёў пра тое, як выбары 1994 года падзялілі яго сям'ю.

У канцы 1980-х і пачатку 1990-х Давыдзька быў прыхільнікам ідэй нацыянальнага адраджэння. На партыйным сходзе ў Купалаўскім тэатры ён падтрымаў стварэнне Мартыралога Беларусі і Беларускага народнага фронту. А пасля Давыдзька, сакратар партыйнай арганізацыі, паказальна выйшаў з КПБ.

***

— У 1994 годзе вы за каго галасавалі? За Пазняка?

— У 1994 годзе я галасаваў не за Пазняка. Я галасаваў, па-мойму, за Кебіча. Але і не за Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнку.

— Калі вы даведаліся…

— А Пазняк мяне палохаў. Мне ён не падабаўся, адразу не падабаўся. Бо я не радыкал па сваёй сутнасці, я не люблю рэвалюцый. Потым… Ну я ўсё-ткі быў нацыянальна дасведчаны, як мне здавалася. А Пазняк быў для мяне несімпатычны. А я лічу, што лідар павінен быць сімпатычны.

І ў мяне ў сям’і адбыўся — ну не канфлікт, я не ведаю, як сказаць. Амаль што разрыў. З бацькам. Мой бацька быў «лукашэнкавец». Ён мітынгі збіраў вакол сябе. Ён агітаваў! Ніхто яго не прасіў. «Я за Лукашэнку! Я за Лукашэнку!» — «Баця, ну твая справа, а што ты мяне агітуеш?

Я не ведаю, што такое «карупцыя», з якой Аляксандр Рыгоравіч змагаецца. Я не ведаю, што мне рабіць». Як я на выбары пайшоў, не памятаю дакладна гэты момант, але

калі былі ўжо звесткі, што перамог Лукашэнка, я памятаю шчаслівага бацьку, які казаў: «Вось бачыш! Я народ разумею, а ты паглядзі на сябе».

Я кажу: «Дык не, гэта ж упершыню прэзідэнт з’явіўся, мы ж з яго і патрабаваць будзем, з прэзідэнта. Ну і падтрымліваць будзем».

Нейкая такая размова. Мы сядзелі з бацькам, выпівалі, я яго павіншаваў. І мы так дамовіліся, што паглядзім. Я кажу: «Ну, паглядзім». Ён кажа: «Ды што глядзець! Вось так будзе ўсё!» Мой бацька глядзеў на рэчы канкрэтна. Ён, як аказалася, меў рацыю.

Глядзець цалкам:

Каментары32

Цяпер чытаюць

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам15

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам

Усе навіны →
Усе навіны

Міліцыя распрацавала свой мабільны дадатак для прыёму паведамленняў ад грамадзян3

Антыперспірант: наносіць раніцай ці перад сном? Вось правільны адказ2

У Беларусь з Расіі спрабавалі ўвезці больш за тону біўняў мамантаў

У Польшчы сталі разганяць, што беларускія і ўкраінскія дактары давялі пацыента да смерці. Гэта аказалася фэйкам19

Ад шакаладнага сыру да вогненных бургераў: якія навінкі з'явіліся ў Беларусі1

Украінскі дэпутат: Звяржэнне рэжыму ў Беларусі — найлепшая дапамога для Украіны. Але аўтарытарныя рэжымы зносяцца толькі крывёй, а не лозунгамі37

У Мінску нарабілі шмат непатрэбных паркінгаў. Цяпер іх будуць перарабляць3

Платформа Kufar будзе па-новаму здымаць камісію за браніраванні

Прыхільніцу Лукашэнкі абурылі цэны на яго партрэты. Людзі ёй адказалі16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам15

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць