Грамадства4545

У Мінск з Кіева вярнулі амаль 50 расіянаў, якія ляцелі «Белавія»

Амаль пяцьдзясят грамадзян Расіі, якія ляцелі ў Кіеў праз Мінск, вярнулі ў беларускую сталіцу з-за таго, што іх не прапусцілі ўкраінскія памежнікі. Інфармацыю TUT.BY пацвердзіў Дзяржпагранкамітэт Беларусі.

Паводле інфармацыі расійскіх «Известий», у панядзелак увечары памежнікі Украіны не пусцілі ў краіну каля 30 расіянаў, якія прыехалі ў Кіеў (аэрапорт Жуляны) рэйсамі «Белавія». Авіякампанія павінна была адправіць расіянаў назад у Мінск першым жа рэйсам.

У Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі ў размове з TUT.BY пацвердзілі інфармацыю аб вяртанні некаторых расіянаў.

— Пачынаючы з учорашняга дня амаль пяцьдзясят чалавек вярнулі ў Мінск. Гэта закранула чатыры рэйсы «Белавія»: трох учора і яшчэ аднаго сёння. Самая шматлікая група вернутых была сёння. Калі ўчора вярнуліся 12 чалавек, то сёння — 35, — распавёў афіцыйны прадстаўнік Дзяржпагранкамітэта Антон Бычкоўскі.

Прадстаўнік Дзяржпагранкамітэта адзначае, што да ўсіх гэтых расіянаў у беларускіх пагранічнікаў на вылеце не ўзнікла пытанняў.

— Мы іх аформілі вызначаным парадкам, яны паляцелі рэйсамі ва Украіну, затым вярнуліся назад з-за няпропуску сумежнай краінай. Прычына няпропуску не называецца. Інфармацыі ад дзяржаўнай памежнай службы Украіны па змяненні парадку перасячэння мяжы замежнымі грамадзянамі, у тым ліку Расійскай Федэрацыі, не паступала, - паведаміў Антон Бычкоўскі.

Адзначым, што выкарыстоўваюць мінскі аэрапорт як транзітны для палётаў ва Украіну ў тым ліку пасажыры ўкраінскай авіякампаніі «МАУ». Паводле інфармацыі Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, з гэтымі рэйсамі грамадзян Расійскай Федэрацыі ў Мінск не вярталі.

Каментары45

Цяпер чытаюць

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Усе навіны →
Усе навіны

На Тайвані валанцёр музея знішчыў твор сучаснага мастацтва, працёршы люстэрка ад пылу9

Святлана Ціханоўская сазванілася з Джонам Коўлам14

У Беларусі хочуць стварыць тэлеканал «Беларусьфільм»10

Украінскія войскі працягваюць адступаць на гуляйпольскім кірунку4

У ЗША апублікавалі новыя лісты па справе Джэфры Эпштэйна, якія дыскрэдытуюць Трампа7

Пяскоў панаракаў, што Расія і ЗША не выкарыстоўваюць «бліскучыя перспектывы» супрацоўніцтва, а Еўропа чамусьці ўзбройваецца

Польшча пакуль не плануе змяняць рашэнне аб адкрыцці памежных пераходаў6

Кошт вытворчасці пластыкавай упакоўкі збіраюцца павялічыць у два разы3

Фіналістка Алімпіяды-2008 у лёгкаатлетычнай эстафеце кіруе ў Брэсце гарадскім аўтобусам. Як так атрымалася?9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым15

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць