Грамадства22

Мінадукацыі дазволіла экскурсіі школьнікаў у Курапаты

Фота Сяргея Гудзіліна

Ініцыятары прапановы «Аб уключэнні ў школьную праграму для старэйшых класаў пазнавальных экскурсій ва ўрочышча Курапаты» атрымалі афіцыйны адказ з Міністэрства адукацыі Беларусі, піша Радыё Свабода.

Як вынікае з дакумэнту, які прыйшоў на імя грамадзкага актывіста Алега Корбана, само Мінадукацыі не гатовае ладзіць экскурсіі па месцах сталінскіх рассстрэлаў. Фармальна — з прычыны «адсутнасьці атэставаных экскурсаводаў» для гэтага маршруту, а таксама «адсутнасьці аб’екта ў пераліку экскурсійных аб’ектаў і турыстычных маршрутаў», рэкамэндаваных для наведваньня навучэнцамі па вучэбных прадметах.

Але ведамства паведаміла, што такія экскурсіі ў Курапаты дазволеныя факультатыўна ў рамках навучальнай праграмы па беларускай літаратуры і гісторыі Беларусі.

«Для больш поўнага вывучэньня тэмы «Максім Гарэцкі» па прадмеце «Беларуская літаратура» падчас правядзеньня вучэбных і факультатыўных заняткаў, выхаваўчых мерапрыемстваў прапануецца наведваньне экскурсійнага аб’екту «Крыж Максіму Гарэцкаму ва ўрочышчы Курапаты», — гаворыцца ў адказе з подпісам намесьніцы міністра адукацыі Раісы Сідарэнкі.

Што тычыцца прадмету «Гісторыя Беларусі», то міністэрствам ухваляецца правядзеньне вучэбных заняткаў «Наш край», якія дазволяць пазнаёміць вучняў з асаблівасьцямі гістарычнага разьвіцьця таго ці іншага рэгіёну, у тым ліку і з наведваньнем урочышча Курапаты.

«Наколькі рэалістычныя такія экскурсіі ў фармаце дадатковага вывучэньня тэмы Максіма Гарэцкага, пакажа час, — камэнтуе Свабодзе ліст адзін з ініцыятараў прапановы Алег Корбан. — Відавочна, што правядзеньне падобных экскурсій таксама залежыць ад сумленьня і волі саміх настаўнікаў, якія нават пры наяўнасьці дазволу адважацца наведваць Курапаты ў рамках факультатыўных заняткаў».

Увосень 2018 году актывісты грамадзкага аб’яднаньня «Альтэрнатыва» сабралі больш за 2 тысячы подпісаў пад зваротам да Міністэрства адукацыі Беларусі з прапановай уключыць у школьную праграму прадмета «Гісторыя Беларусі» пазнавальныя экскурсіі ў Курапаты — месца масавага пахаваньня ахвяраў палітычных рэпрэсій 1930-1940-х гадоў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»9

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуску з рэдкай групай крыві, што трапіла ў ДТЗ у Тайландзе, выратавала жыхарка Крыма18

Што вядома пра расійскі след у гучнай карупцыйнай справе ўкраінскага «Энергаатама»14

У Мінску быў свой шэдэўр Альбрэхта Дзюрэра. Дзе ён цяпер?9

Кіраўнік Пентагона абвясціў пра пачатак ваеннай аперацыі супраць наркакартэляў у Заходнім паўшар’і12

«Нью Глен» адправіўся да Марса. Blue Origin Джэфа Безаса паспяхова запусціла ракету са спадарожнікамі НАСА

У Швецыі рэзка ўзрасла колькасць сэксуальна залежных людзей. Усё пачалося з публікацыі кнігі3

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю, але пакуль з вялікімі абмежаваннямі37

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі13

Украіна ўпершыню афіцыйна ўжыла ракеты «Фламінга»13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»9

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць