
Юрый Цімашэнка, фота з адкрытых крыніц
Ва Украіне актыўна ідзе рэгістрацыя кандыдатаў на пасаду прэзідэнта. Дакументы падаў 91 кандыдат, а зарэгістраваныя ўжо 37. Скончыцца рэгістрацыя 9 лютага.
Адметна, што выбарчая камісія зарэгістравала Юрыя Уладзіміравіча Цімашэнку — дэпутата, якога фракцыя «Народны фронт» выключыла са сваіх шэрагаў.
Такім чынам ў выбарчых бюлетэнях будуць: Юрій Володимирович Тимошенко і Юлія Володимирівна Тимошенко.
Першы тур — 31 сакавіка.
Каментары