Грамадства22

Дарослыя спрабавалі закрыць сабой дзяцей: астанкі 1 214 чалавек дасталі на месцы расстрэлу вязняў Брэсцкага гета

На месцы расстрэлу пашукавікі працавалі каля двух месяцаў. Яны запэўнілі, што дасталі астанкі ўсіх расстраляных на гэтым участку вязняў.

Парэшткі 1 214 чалавек паднялі з зямлі байцы 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна Міністэрства абароны за час працы на месцы расстрэлу вязняў Брэсцкага гета. Пра гэта распавялі 28 сакавіка на прэс-канферэнцыі ў Брэсцкім гарвыканкаме, піша tut.by.

На месцы расстрэлу пашукавікі працавалі каля двух месяцаў. Плошча раскопак складала 40 метраў у даўжыню і 4 метра ў шырыню. Чалавечыя косці знаходзілі на глыбіні 1,5 метра. У многіх чарапах былі дзіркі ад патылічных агнястрэльных раненняў. Знаходзілі таксама астанкі бацькоў, якія спрабавалі закрыць сабой дзяцей:

— Мы знайшлі шкілет, пачалі яго падымаць, а пад ім быў дзіцячы. Па тазе ўсталявалі, што астанкі дарослага чалавека належаць жанчыне. Маці трымала дзіця, — распавёў камандзір 1-га спецыялізаванага ўзвода 1-й спецыялізаванай роты 52-га спецыялізаванага пошукавага батальёна старшы лейтэнант Дзмітрый Камінскі.

Пашукавікі запэўнілі, што з-пад зямлі дасталі парэшткі ўсіх расстраляных на дадзеным участку вязняў.

— На гэтым участку інвестыцыйнай плямы пахаванняў больш няма, — падкрэсліў старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Рагачук.

Спецыялісты таксама абследавалі прылеглую да месца расстрэлу тэрыторыю. Там чалавечых парэшткаў яны не знайшлі.

Каментары2

Лукша расказаў, як сустрэўся ў адной камеры з Пачобутам. І перадгісторыю іх даўняга канфлікту6

Лукша расказаў, як сустрэўся ў адной камеры з Пачобутам. І перадгісторыю іх даўняга канфлікту

Усе навіны →
Усе навіны

Слівы з патэльні з кардамонавым ёгуртам — рэцэпт

У Мінску 124 жыхары дасягнулі 100 гадоў

Жудаснае ДТЗ у літоўскай Уцене — гоначны аўтамабіль урэзаўся ў натоўп людзей, пацярпелі 14 чалавек, адзін загінуў 

Што з сітуацыяй на выезд з Беларусі раніцай у суботу?2

Ураган «Хелен» у ЗША: загінулі больш за 40 чалавек

З кастрычніка новы пакет санкцый запрацуе напоўніцу. Як да гэтай даты рыхтуюцца бізнэс і грузаперавозчыкі?1

Беларуса, затрыманага ў Чадзе, вызваляць разам з расіянамі

Нікол Пашынян заявіў пра гатоўнасць неадкладна падпісаць мірную дамову з Азербайджанам2

У Мінску скончылі прамыванне сетак пасля аварыі на водаправодзе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукша расказаў, як сустрэўся ў адной камеры з Пачобутам. І перадгісторыю іх даўняга канфлікту6

Лукша расказаў, як сустрэўся ў адной камеры з Пачобутам. І перадгісторыю іх даўняга канфлікту

Галоўнае
Усе навіны →