Свет22

Памёр стваральнік піраміды Луўра. Ён нарадзіўся ў Кітаі і пражыў 102 гады

pixabay.com

У ЗША на 103-м годзе жыцця памёр амерыканскі архітэктар кітайскага паходжання Бэй Юймин. Пра гэта паведамляе The New York Times са спасылкай на яго сына.

Па дадзеных газеты, архітэктар памёр у ноч на чацвер у Нью-Ёрку. Іншыя падрабязнасці яго смерці не прыводзяцца.

Ён нарадзіўся ў 1917 годзе ў Гуанчжоу. Пасля пераезду ў Злучаныя Штаты скончыў Масачусецкі тэхналагічны інстытут, а затым і Вышэйшую школу дызайну пры Гарвардскім універсітэце. У 1983 годзе Бэй Юймін стаў лаўрэатам Прытцкераўскай прэміі.

Сярод яго самых вядомых збудаванняў — Нацыянальны цэнтр атмасферных даследаванняў у Каларада, Эверсанскі мастацкі музей у Нью-Ёрку, Усходні будынак Нацыянальнай галерэі мастацтваў у Вашынгтоне, а таксама Зала славы і музей рок-н-ролу ў Кліўлендзе.

Галоўнай працай Бэй Юймина лічыцца піраміда музея Луўра ў Парыжы. Яна была створана па яго праекце ў перыяд з 1985 па 1989 гады. Піраміда ўяўляе сабой 20-метровы будынак са шкла і металу і служыць уваходам у музей.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба6

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба

Усе навіны →
Усе навіны

Іран спыніў прамыя перамовы з ЗША пасля рэзкіх заяў Трампа2

Памёр славуты футбольны трэнер Мірча Лучэску

Чаму амерыканцы так ірвуцца на Месяц, што там будуць здабываць? І што да таго беларусам? Тлумачыць беларускі астрафізік17

Астранаўты з «Артэміды-II» зрабілі ўнікальныя ФОТЫ Месяца4

Памёр Генадзь Цярэня4

УСУ зноў атакавалі порт Усць-Луга: пашкоджаныя тры рэзервуары5

Каталіцкі святар з Вілейшчыны сустрэў Вялікдзень за кратамі. Што пра яго вядома?3

Нечакана памёр 35‑гадовы музыка Дзмітрый Пісанік — баяніст гурта «Неба Sound»5

Таямніча прапаў 23‑гадовы «герой Расіі»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба6

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць