Свет44

Перамовы завершаны. У ЕС спадзяюцца падпісаць пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму ў найбліжэйшы час

Беларусь і Еўрасаюз скончылі перамовы па пагадненнях па рэадмісіі і спрашчэнні візавага рэжыму. Бакам засталося толькі дамовіцца аб працэдуры падпісання дакументаў. Пра гэта TUT.BY распавялі інфармаваныя крыніцы ў афіцыйным Брусэлі.

«Што да перамоў аб пагадненнях па рэадмісіі і спрашчэнні візавага рэжыму, то мы фактычна скончылі галоўную частку гэтых перамоваў. Засталіся толькі фармальнасці, якія тычацца саміх працэдур падпісання. Перамовы фактычна завяршыліся, думаем, працэдурныя пытанні будуць вырашаны ў найбліжэйшы час», — адзначыла інфармаваная крыніца, знаёмая з ходам перамоваў.

 З нагоды яшчэ аднаго важнага дакумента — Прыярытэта партнёрства — у афіцыйным Брусэлі спадзяюцца пераканаць Літву, пазіцыя якой па БелАЭС перашкаджае падпісаць дакумент, што Беларусь адпавядае ўсім рэкамендаваным Еўрасаюзам працэдурам. Гаварыць з Літвой, упэўненыя ў ЕС, стане прасцей, калі Беларусь прыме Нацыянальны план дзеянняў па ядзернай бяспецы.

«Мы спадзяемся, што па прыярытэтах партнёрства мы дасягнем канчатковых пагадненняў у наступным месяцы», - распавяла крыніца, знаёмая з ходам перамоваў. Яна таксама дадала, што ў ЕС «рады падкрэсліць», што Беларусь правяла шэраг стрэс-тэстаў, рэкамендаваных ЕС, прыняла рэкамендацыі, зробленыя Еўрапейскімі заканадаўцамі.

«Наступным крокам мы чакаем прыняцце Беларуссю Нацыянальнага плана дзеянняў па ўкараненні рэкамендацый, якія былі зробленыя ў пытаннях ядзернай бяспекі. Да Літвы мы пастараемся данесці той факт, што Беларусь пагадзілася на стрэс-тэсты, прадставіць Нацыянальны план дзеянняў, і пастараемся данесці да ўсіх краін — членаў ЕС, што Беларусь будзе ўкараняць тыя рэкамендацыі, якія ёй даў ЕС. Але ў нас будзе значна больш магчымасцяў адстойваць падпісанне прыярытэтам партнёрства ў тым выпадку, калі ў Беларусі з'явіцца Нацыянальны план дзеянняў», — падкрэсліваюць у ЕС.

Нагадаем, на мерапрыемствах з нагоды 10-годдзя Усходняга партнёрства ў Брусэлі Уладзімір Макей выказаў надзею, што пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму будзе падпісана да канца года. Еўракамісар Хан адзначыў, што перамовы па гэтым дакуменце «больш-менш» завершаны. Пасля ўступлення гэтага пагаднення ў сілу шэнгенскія візы павінны патаннець да 35 еўра (пры афармленні ў пасольстве), вырасце колькасць бясплатных і доўгатэрміновых віз.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым2

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Усе навіны →
Усе навіны

Колькасць загінулых ад расійскага ўдару ў Сумах вырасла да 343

Самая дарагая кватэра ў Асмалоўцы — як выглядае?1

Геафізік ацаніў перспектывы здабычы рэдказямельных металаў пад Маладзечнам, Жыткавічамі і Ляхавічамі5

«Сорамна за нашу медыцыну». Цяжарная беларуска абурылася просьбай радзільні8

Дзе ў Беларусі могуць пабудаваць новую АЭС?3

Дзясяткі аднолькавых аўтобусаў. Як звозілі людзей на канцэрты нявесткі Лукашэнкі12

Камунальнікі ў Іўі так абрэзалі дрэвы, што іх не адрозніць ад пальмаў4

Мігранты атакавалі польскіх памежнікаў. Сярод нападнікаў быў чалавек у беларускай форме11

«Нават мой сябар Пазняк мяне ўжо не папракае». Лукашэнка паразважаў пра беларускі нацыяналізм і ці хапае яго ў Беларусі102

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым2

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць