Сёння быў распаўсюджаны новы рэйтынг Сусветнай жаночай тэніснай асацыяцыі.
Сёння быў распаўсюджаны новы рэйтынг Сусветнай жаночай тэніснай асацыяцыі.
На першае месца ўзнялася пераможца Australian Open Серэна Уільямс. У яе цяпер 9 432 балы.
Нагадаем, што Серэна гуляла з Вікторыяй Азаранкай у 1/8 фіналу турніру, але беларуска, выйграўшы першы сэт, потым з‑за кепскага стану здароўя адмовілася ад барацьбы.
На другое месца з трэцяга ўзнялася расіянка Дзінара Сафіна (9 150) — фіналістка Australian Open.
На трэцяе з першага апусцілася сербка Елена Янкавіч (8580)
У першай дзесятцы таксама:
расіянкі Алена Дзяменцева (8216), Вера Званарова (6640), амерыканка Венус Уільямс (6 140), расіянка Святлана Кузняцова (5 510), сербка Ана Іванавіч (5 492), полька Агнешка Радванска (3 977). Замыкае дзесятку яшчэ адна прадстаўнічка Расіі — Надзея Пятрова (3 882 балы).
Марыя Шарапава наадварот зляцела з 9‑га на 17‑е месца, у яе 3 030 балаў. А гэтае азначае,
што яе абагнала беларуска Вікторыя Азаранка.
Вікторыя, праўда, зляцела на адно месца, на 15‑е і мае 3 166 балаў.
У першай сотні таксама Вольга Гаварцова — яна 49‑я. Настасся Якімава - 103-я, Алена Дзегалевіч - 142-я, Тацяна Пучак - 154-я, Ксенія Мілеўская - 259-я.
Каментары