6 жніўня ў службу выратавання паступіла паведамленне, што ў Мазырскім раёне на дарозе Міцькі - Стрэльск гарыць трактар, паведаміла Гомельскае абласное ўпраўленне МНС.
Калі ратавальнікі прыбылі на месца, «МТЗ-82» гарэў адкрытым полымем. Трактару, уласнікам якога з'яўляецца дзяржпрадпрыемства «Мазырская перасоўная механізаваная калона №27», было 12 гадоў.
Пажар знішчыў рухавік і кабіну трактара, а таксама 11 цюкоў саломы ў прычэпе.



Пацярпелых, на шчасце, няма. Магчымая прычына пажару — іскра з выхлапной трубы, што трапіла ў саломуна прычэпе.

Каментары