У першых дзвюх частках нашага спецпраекта мы апісалі дзейнасць апазіцыйных партый з
правага і
левага флангаў. Агулам было згадана сем з пятнаццаці зарэгістраваных Мінюстам партый. У гэтым аглядзе будзе
яшчэ пяць партый.
Чаму пяць, а не восем? Так, Зарэгістраваных у Беларусі палітычных партый сёння пятнаццаць, аднак адразу тры арганізацыі не з'яўляюцца жывымі – гэта Аграрная партыя (нават нягледзячы на прысутнасць у парламенце дэпутаткі Ніжэвіч), Сацыяльна-спартыўная і Сацыял-дэмакратычная партыя Народнай згоды. Так, гэтыя партыі існуюць у розных спісах, яны маюць нават нейкіх членаў, але не бяруць ніякага ўдзелу ў палітычным жыцці краіны. Яны патрэбныя найперш, каб вылучаць праўладных прадстаўнікоў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі.
Такім чынам, тры арганізацыі існуюць проста на паперы. І ніякай цікавасці для нашага агляду не ўяўляюць.