Меркаванні88

Мэр Глыбокага, якога звольнілі пасля крытыкі палітыкі губернатара, пра нараду Лукашэнкі па Віцебшчыне: «Мой боль пачуты, я казаў правільна» 

Лукашэнка правёў 22 лістапада нараду па тэме аграпрамысловасці Віцебшчыны і даў адлуп кіраўніцтву вобласці, зарэзаўшы некаторыя ініцыятывы Шарстнёва, у прыватнасці — стварэнне «супербуйнога холдынгу». 

«Калі вы атрымалі адмоўны досвед чатырох холдынгаў з пяці, вы хочаце стварыць яшчэ адзін гіганцкі суперхолдынг? Як разумець вас тады? […] За апошнія пяць гадоў аб'ём вытворчасці сельгаспрадукцыі паменшаў амаль на 2%. У вас поўная стагнацыя! Вы коціцеся ў адваротны бок», — казаў Лукашэнка і ставіў пытанні аб тым, чаму ў вобласці склалася такая сітуацыя. 

Агулам пра нараду інфармуе сайт кіраўніка дзяржавы. 

Лукашэнка таксама даручыў Анфімаву «праверыць усіх, вывернуць іх работы і паглядзець, што там за інтэграцыйныя структуры». 

На фоне гэтай нарады ўспамінаецца нядаўні матэрыял-інтэрв'ю «Нашай Нівы» са шматгадовым кіраўніком Глыбокага Алегам Морхатам, якога губернатар выжыў з работы акурат за публічную крытыку гэтых «інтэграцыйных структур». 

Чытайце: Пра канфлікт з губернатарам, знесенага Леніна і перспектывы вёскі — шчыры маналог шматгадовага кіраўніка Глыбокага

Цяпер Алег Морхат працуе намеснікам старшыні барысаўскага выканкама па эканоміцы. Мы спыталі ў яго, а што ён думае пра нараду Лукашэнкі па Віцебскай вобласці? Бо выглядае, што многія ранейшыя тэзісы Морхата Лукашэнка фактычна пацвердзіў. 

«Я ўважліва ўсё паслухаў і думаю, што мой боль усё ж такі пачуты, і з разбору пераканаўся, што я казаў усё правільна.

Толькі думаў, ці не схібіў, калі сказаў, што не супраць прыватызацыі? А вось і Лукашэнка таксама кажа: «Я бачу ў гэтым сэнс».

Агулам ён сказаў так: трэба больш працаваць, а не шукаць прычыны і нагоды, каб дзяржава больш давала — а вы будзеце там мудрыць? Не, трэба такія эксперыменты спыніць, вельмі далёка ўжо зайшлі. Што, жыць надзеяй, што вам нешта там даруюць, рэструктурызуюць, а вы створыце новую суперструктуру? І далей па-новай? 

Адзінае, што я б тэхніку, пакуль не позна, аддаў бы ў рукі нармальных гаспадарак, дзе захаваліся механізатары. Бо адносна таго ж Глыбокага — яе ў камбікормавым заводзе могуць загубіць! Я вось цяпер у Барысаўскім раёне працую і радуюся, што тут правільная стратэгія — калі бедныя гаспадаркі не кінутыя, на ўзроўні аблвыканкамаў укладаюцца грошы ў зямлю і дойныя статкі, сыравіна ідзе куды трэба. Той жа прэзідэнт на нарадзе звярнуў увагу: чаму вы не рэфармуеце сыравінныя зоны так, каб сыравіна паступала на ўласную вытворчасць, а не камерсантам і не ў Расію?» — сказаў Морхат і дадаў, што, вядома з цікавасцю будзе назіраць за Віцебшчынай, якой аддаў столькі год работы. 

Каментары8

Цяпер чытаюць

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»8

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»

Усе навіны →
Усе навіны

Сям'я былога дырэктара ФСБ Патрушава скупіла нерухомасці на $175 мільёнаў8

Беларуску з рэдкай групай крыві, што трапіла ў ДТЗ у Тайландзе, выратавала жыхарка Крыма18

Што вядома пра расійскі след у гучнай карупцыйнай справе ўкраінскага «Энергаатама»14

У Мінску быў свой шэдэўр Альбрэхта Дзюрэра. Дзе ён цяпер?9

Кіраўнік Пентагона абвясціў пра пачатак ваеннай аперацыі супраць наркакартэляў у Заходнім паўшар’і12

«Нью Глен» адправіўся да Марса. Blue Origin Джэфа Безаса паспяхова запусціла ракету са спадарожнікамі НАСА

У Швецыі рэзка ўзрасла колькасць сэксуальна залежных людзей. Усё пачалося з публікацыі кнігі3

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю, але пакуль з вялікімі абмежаваннямі37

Украіна ўпершыню афіцыйна ўжыла ракеты «Фламінга»13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»8

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць