Меркаванні

На каго працуем?

Ваенкаматы вядуць прыём заяваў грамадзянаў, якія хочуць атрымаць вайсковую адукацыю... у Расіі і Казахстане. Піша Барыс Тумар.

Ваенкаматы вядуць прыём заяваў грамадзянаў, якія хочуць атрымаць вайсковую адукацыю... у Расіі і Казахстане. Піша Барыс Тумар.

Як зазначаецца ў абвестках, раённыя вайсковыя камісарыяты ажыццяўляюць прыём заяваў для адбору кандыдатаў з ліку цывільнай моладзі, якія хочуць паступіць у 2009 годзе ў вайсковыя навучальныя ўстановы Міністэрстваў абароны Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Казахстан.

Юнакоў прывабліваюць размяшчэннем ВНУ «ў сталічных і абласных гарадах з прыгожай архітэктурай, музеямі, гістарычнымі помнікамі».

Сэнс кампаніі — падрыхтаваць афіцэраў па «дэфіцытных спецыяльнасцях, па якіх падрыхтоўка кадраў у ВНУ Беларусі не праводзіцца».

Каго ж беларусы падрыхтаваць не здольныя? Аказваецца, дэфіцытныя спецыяльнасці — «радыёсувязь, радыёвяшчанне і тэлебачанне» (пры наяўнасці БДУІР і БДУ), «шматканальныя і тэлекамунікацыйныя сістэмы» (пры наяўнасці БДУІР, прычым школа фізікі і радыётэхнікі нашай краіны лічыцца адной з наймацнейшых у свеце), «пракурорска-следчая праца» (!), «прымяненне аддзелаў радыёэлектроннай выведкі», «арганізацыя ваенна-аркестравай службы і дырыжаванне аркестрамі». Сапраўды, дырыжаваць аркестрамі беларусаў толькі старэйшы брат можа навучыць.
Паралельна з прышчапленнем расійскага патрыятызму.

Вядома, Казахстан тут для адмазкі. Ніхто ў стэпы вучыцца з Беларусі не паедзе. А вось на навучанне ў Расіі хтосьці паквапіцца. Хоць узровень падрыхтоўкі там зусім не сучасны.

Дарэчы, што да Казахстану. Згодна са звесткамі казахскага Мінабароны, на сёння 200 казахаў па накіраваннях вучацца ў сапраўды перадавых вайсковых школах краінаў НАТА, і толькі ў 2008 годзе, як заявіў начальнік упраўлення МА Казахстану па падрыхтоўцы кадраў Ігар Мухамедаў, колькасць казахскіх курсантаў у замежных ВНУ павялічылася на 33%.

Натуральна, што такія абвесткі з’явілася не з ініцыятывы пэўнага ваенкама. Гэта палітыка Мінска. Але ўсё адно сумна. Бо адна справа калі б беларускіх курсантаў пасылалі кудысьці атрымаць лепшыя веды. І зусім іншая — калі беларускіх хлопцаў зусім адкрыта, дый яшчэ з дапамогай быццам бы беларускіх структураў, вярбуюць суседнія дзяржавы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вяртанне цяпла ў кватэры Мінска можа зацягнуцца да вечара. Гараджане апісваюць маштаб аварыі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія біятланісты не трапяць на Алімпіяду — нават у нейтральным статусе2

«Дыялект падазроны». Спявак Сярога прыйшоў на расійскае рэаліці і сабраў усіх хэйтараў6

Следчы камітэт прапанаваў даносіць на былых10

Пераемніца Мадура фігуруе ў расследаваннях ЗША па наркагандлі2

У Мінску адкрываецца прэміяльны рэстаран са стэйкамі за 1000 рублёў5

Каму яшчэ што можа стаць трэба «для нацыянальнай бяспекі» і як тут быць Беларусі28

Вайскоўцы з Германіі без тлумачэнняў датэрмінова пакінулі Грэнландыю35

Расійскім каналам забаранілі пісаць пра аварыю з удзелам Адама Кадырава

«Экстрэмістам» афіцыйна забаранілі працаваць з дзецьмі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вяртанне цяпла ў кватэры Мінска можа зацягнуцца да вечара. Гараджане апісваюць маштаб аварыі7

Вяртанне цяпла ў кватэры Мінска можа зацягнуцца да вечара. Гараджане апісваюць маштаб аварыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць