Свет22

У Казахстане задумаліся пра перайменаванне Алматы? Улады абвяргаюць

Фота з Вікіпедыі

Ерлан Карын, дарадца прэзідэнта Казахстана Касым-Жамарта Такаева, абвергнуў інфармацыю пра тое, што ўлады рэспублікі падтрымліваюць ідэю перайменавання Алматы ў Алма-Ату. Пра гэта ён напісаў у сваім Telegram-канале, перадае РБК.

Карын пракаментаваў заяву пісьменніка і грамадскага дзеяча Алжаса Сулейменава, які паведаміў, што абмяркоўваў змену назвы Алматы на нядаўняй сустрэчы з Такаевым. Паводле яго слоў, ініцыятыву падтрымалі кіраўнік рэспублікі, а таксама акім (мэр) горада Бакытжан Сагінтаеў. Сулейменаў адзначыў, што за вяртанне гораду ранейшай назвы — Алма-Ата — выступаюць многія жыхары мегаполіса.

Дарадца прэзідэнта назваў пісьменніка «даўнім прыхільнікам» ідэі перайменавання Алматы. «Аднак тое, што ён згадаў аб гэтай ідэі на сустрэчы з прэзідэнтам, не азначае, што кіраўнік дзяржавы падтрымлівае яе», — напісаў ён. Па словах Карына, Такаеў лічыць, што гэтае пытанне павінна вырашацца з улікам меркавання жыхароў горада, а не «кулуарна, у кабінетах».

Як напісаў у сваім Instagram Сагінтаеў, пытанне аб перайменаванні Алматы не стаіць на парадку дня.

Назва Алматы было замацавана за горадам у Канстытуцыі Казахстана, прынятай у студзені 1993 года. Да 1997 года горад быў сталіцай рэспублікі, затым ёю стала Астана. У сакавіку 2019 года прэзідэнт рэспублікі падпісаў указ аб перайменаванні Астаны ў Нур-Султан.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне13

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Усе навіны →
Усе навіны

Бетанаваць грошы — нацыянальная ідэя беларусаў? Параўналі тэмпы будаўніцтва ў Беларусі, Польшчы, Літве і Латвіі34

У Літве прапанавалі кампенсаваць захраслыя ў Беларусі грузавікі беларускай маёмасцю40

Электробусы пачнуць хадзіць у наступным годзе прыгараднымі маршрутамі1

У Расіі паказваюць шоу пра п'яных зорак — глядзяць і беларусы8

Міністр унутраных спраў Беніна заявіў, што арміі ўдалося прадухіліць спробу вайсковага перавароту

Трамп заявіў, што Расія пагадзілася на ягоны мірны план, а Зяленскі нават не чытаў яго41

Тайланд нанёс авіяўдары па камбаджыйскіх ваенных цэлях на спрэчнай мяжы дзвюх краін2

Выйшла шчырая кніга пра эміграцыю вачыма 25‑гадовай супрацоўніцы ЭПАМа11

Навукоўцы атрымалі першае сведчанне хімічнай рэакцыі, якая магла запусціць працэс стварэння жыцця на зямлі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне13

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць