Грамадства

У сакавіку на два дні зачыняць шэсць станцый метро. Як людзі будуць дабірацца?

Частка другой лініі метро ад «Фрунзенскай» да «Каменнай Горкі» могуць закрыць на два дні ў сакавіку. Гэта трэба для будаўніцтва прымыкання трэцяй лініі. У арганізацыі «Сталічны транспарт і сувязь» tut.by распавялі, як можна кампенсаваць закрыццё шасці станцый падземкі.

Цяпер «Мінскметрабуд» называе такія дні закрыцця шасці станцый мінскага метро — выхадныя 21 і 22 сакавіка.

— Але гэтыя даты пакуль не ўзгодненыя, рашэнне Мінгарвыканкама па гэтым пытанні яшчэ не падпісана, — тлумачыць намеснік начальніка аддзела арганізацыі пасажырскіх перавозак ГУ «Сталічны транспарт і сувязь» Аляксей Касінскі. 

Таму транспартнікі пакуль гавораць толькі пра прыблізныя планы па кампенсацыйных наземных маршрутах.

— Як мяркуецца, будуць два часовыя маршруты па Прытыцкага, што дублююць метро — ад станцыі «Фрунзенская» да «Каменнай Горкі». Адзін — хуткасны аўтобусны з прыпынкамі толькі каля станцый метро. Другі — тралейбусны, які будзе ісці з усімі прыпынкамі, — кажа Аляксей Касінскі.

Часовыя маршруты будуць рухацца з інтэрваламі ў дзве-тры хвіліны. Дублюючы транспарт будзе працаваць з 5.30 да 1.00, згодна з рэжымам метро.

Акрамя арганізацыі двух часовых маршрутаў да «Фрунзенскай», транспартнікі паспрабуюць адцягнуць пасажыраў на іншыя станцыі метро.

Аляксей Касінскі дадае, што наземны транспарт можа справіцца з кампенсацыяй закрытых станцый метро менавіта ў выходныя.

— Цягнік метро месціць тысячу чалавек, каб замяніць адзін такі састаў, трэба шэсць-сем састаўных аўтобусаў і тралейбусаў. Таму ў будні, калі метро перавозіць да 30 тысяч чалавек у гадзіну, наземны транспарт фізічна не здужае такую плынь. Але ў выходны дзень на гэтым участку лініі перамяшчаюцца парадку 6 тысяч пасажыраў у гадзіну, — тады наземны транспарт, вядома, справіцца з нагрузкай.

Каментары

Лукашэнка памілаваў экс-кіраўніка сваёй аховы Уцюрына7

Лукашэнка памілаваў экс-кіраўніка сваёй аховы Уцюрына

Усе навіны →
Усе навіны

Алі Хаменеі перавялі ў бяспечнае месца7

У нядзелю схаладае да +10°С

Рыжанкоў заявіў, што Мінск адкажа на наўмыснае прымяненне Кіевам дронаў па Беларусі13

Ізраіль забіў кіраўніка «Хезбалы» Хасана Насралу8

Жыхар Баранавічаў сабраў другі ўраджай клубніцаў1

Да арганізацыі нападу на Волкава датычны былы паліцыянт з Латвіі. Цяпер ён уцёк у Расію2

У небе пад Іўем была незвычайная з'ява ФОТАФАКТ1

Расіяне ўдарылі па бальніцы ў Сумах: шэсць чалавек загінулі3

Польскі суддзя-перабежчык: «Ідыёты з Беларусі ніколі гэтага не зразумеюць. Цяпер я развітваюся»21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка памілаваў экс-кіраўніка сваёй аховы Уцюрына7

Лукашэнка памілаваў экс-кіраўніка сваёй аховы Уцюрына

Галоўнае
Усе навіны →