15 красавіка ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, на большай частцы тэрыторыі ападкі (мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж), паведамляе Белгідрамет. У ранішнія гадзіны на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні ўмераны, у многіх раёнах моцны парывісты. Максімальная тэмпература паветра +4..+10°C.
У Мінску сёння днём часам ападкі (мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж). Вецер заходні моцны парывісты. Тэмпература паветра раніцай 0..+2°C, днём +5..+7°C, вечарам +3..+5°C.

Каментары