Грамадства99

«Мілавіца»: маскі, падобныя на чашачкі бюстгальтараў, — самыя бяспечныя

Ахоўныя маскі для твару ад «Мілавіцы», якія раптам з'явіліся ў продажы ў пачатку тыдня, нарабілі шуму ў інтэрнэце. Яшчэ б: па форме яны падобныя на чашачку бюстгальтара, а мяккія, пастэльныя тоны, выбраныя для масак, толькі дадаюць падабенства! У сацсетках жартуюць: «Можна купіць дзве і пасля эпідэміі мадыфікаваць», зазначае Еўрарадыё.

У прэс-службе «Мілавіцы» расказалі Еўрарадыё, што было распрацавана 9 мадэляў масак. Тыя, што падобны на чашачкі бюстгальтараў, на прадпрыемстве лічаць самымі бяспечнымі. Але іх форма ніяк не звязана з вырабам сподняй бялізны:

«Спецыфічная форма, якую вы згадваеце, толькі ў адной маскі, але яна ніяк не звязана з бюстгальтарам. Такія формы папраўдзе цяпер шыюць вельмі многія прадпрыемствы. Форма звязана выключна з формай твару. Маска павінна шчыльна прылягаць да твару і пры гэтым не ціснуць на нос і не перашкаджаць дыханню. Таму самыя добрыя маскі — гэты якраз тыя, якія падобны на чашачкі бюстгальтараў».

Што да дзёрзкіх асацыяцый, то на прадпрыемстве ўпэўненыя: калі б яны выраблялі іншыя аксесуары або адзенне — людзі мелі б іншыя асацыяцыі з іх маскамі. «Калі б мы шылі, напрыклад, чэпчыкі для нованароджаных, узнікла б асацыяцыя з імі», — кажуць на «Мілавіцы».

Дызайн распрацоўвалі супрацоўнікі прадпрыемства, зыходзячы з таго, якія матэрыялы ёсць на складзе і якую функцыянальнасць яны маюць: «Маска павінна ахоўваць, яна павінна доўга насіцца, мыцца, дэзынфікавацца, каб у ёй лёгка было дыхаць. Матэрыял масак — поліамід, спэйсер і бавоўна».

Віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка 5 красавіка заявіў, што аб'ёмы вытворчасці ахоўных масак у Беларусі павінны дасягнуць двух мільёнаў на суткі. Беларускія швейныя прадпрыемствы часткова перапрафіляваліся — і пачалі шыць маскі. Адзіных патрабаванняў да іх няма, таму ўсе шыюць іх на свой лад — «са сваім акцэнтам».

Сваімі баваўнянымі маскамі здзівіла беларусаў яшчэ адна фабрыка — «Світанак». Гэтыя вырабы з выгляду нагадваюць элемент мужчынскай сподняй бялізны, гэтакі гульфік для твару.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца2

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца

Усе навіны →
Усе навіны

«Цыкада» — новы варыянт Covid‑19. Ён больш небяспечны?

Орбан павіншаваў Мадзьяра з перамогай9

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце62

Украінку не пусцілі ў музей вайсковай тэхнікі ў Германіі. Высветлілася, што і беларусам уваход туды забаронены22

Russia Today правяла прапагандысцкі фестываль у Італіі5

Рэпэр Лайтовы з поспехам прэзентаваў свой альбом на беларускай мове5

Бацькі выкрыкваюць гэтае імя, каб спыніць істэрыкі дзяцей — і трук працуе4

Беларуская спявачка раскруцілася ва Украіне. А цяпер спявае пра «любоў» Беларусі і Расіі6

Зніклага ў Гродне падлетка знайшлі мёртвым7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца2

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць