30 сакавіка — 2 красавіка ў Беларусі з візітам знаходзіцца дэлегацыя войскаў узброенай паліцыі КНР.
Як паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей МУС Беларусі, асноўнымі мэтамі візіту з'яўляюцца абмеркаванне перспектыў двухбаковага супрацоўніцтва, азнаямленне са службова-баявой дзейнасцю беларускіх вайсковых часцей.
30 сакавіка члены дэлегацыі наведалі ў Мінску міліцэйскую брыгаду ўнутраных войскаў МУС (в/ч 5448), дзе азнаёміліся са спецыфікай дзейнасці кіналагічнай і піратэхнічнай службаў. Тут жа адбылася рабочая сустрэча з намеснікам міністра ўнутраных спраў — камандуючым унутранымі войскамі Валерыем Гайдукевічам.
Удзельнікі абмяняліся вопытам у сферы арганізацыі аховы грамадскага парадку пры правядзенні масавых мерапрыемстваў, а таксама аховы дзяржаўных аб'ектаў.Спецыялісты з КНР паведамілі аб працы па забеспячэнні правапарадку і асабістай бяспекі грамадзян падчас правядзення ў Пекіне XXIX летніх Алімпійскіх гульняў.
Падчас візіту запланавана наведванне іншых часцей унутраных войскаў у Мінску і Брэсце, факультэта ўнутраных войскаў Ваеннай акадэміі, сустрэча з кіраўніцтвам УУС Брэсцкага аблвыканкама і іншыя мерапрыемствы.
Каментары