ТЭСТ
Што вы ведаеце пра пшаніцу?
Пшаніца побач з людзьмі ўжо многа тысяч год. Яна дае чалавеку хлеб, мяса (90% яе ідзе на корм скаціне) і нават алкаголь.

Ніжэй – дзесяць фактаў пра пшаніцу, якія вы можаце не ведаць. Праверым?

Пачынаем
Радзіма пшаніцы – гэта...
Не, у Кітаі пшаніца з'явілася ў чацвёртым тысячагоддзі да нашай эры – на той час людзі вырошчвалі яе ўжо шэсць тысяч год. Найстаражытнейшыя ж сляды вырошчвання пшаніцы адшукалі на тэрыторыі сучаснай Турцыі і Ізраіля.
Пшаніца старэйшая за фараонаў, да Егіпта яна дацягнулася ў шостым тысячагоддзі да нашай эры. Але яшчэ раней яе пачалі вырошчваць на тэрыторыі сучаснай Турцыі і Ізраіля.
Так. Найстаражытнейшыя сляды вырошчвання пшаніцы адшукалі на тэрыторыі сучаснай Турцыі і Ізраіля.
Далей
Праверыць
Паказаць вынікі
Асноўная цяжкасць з прыручэннем пшаніцы была ў тым, што...
Не, гэта б нашых галодных продкаў не спыніла. Большай праблемай было тое, што ў дзікай пшаніцы зярняты, як толькі саспеюць, адразу высыпаюцца з каласкоў. На тое, каб вывесці сарты, у якіх зярняты вытрымаюць жніво ў каласах, пайшло каля чатырох тысяч год.
Слушна. І іх немагчыма сабраць з зямлі. На тое, каб вывесці сарты, у якіх зярняты вытрымаюць жніво ў каласах, пайшло каля чатырох тысяч год.
Ды не. Каб гэта было так, чалавек бы яе не вырошчваў, як не вырошчвае, напрыклад, мухаморы. Праблемай было тое, што ў дзікай пшаніцы зярняты, як толькі саспеюць, адразу высыпаюцца з каласкоў. І іх немагчыма сабраць з зямлі. На тое, каб вывесці сарты, у якіх зярняты вытрымаюць жніво ў каласах, пайшло каля чатырох тысяч год.
Далей
Праверыць
Паказаць вынікі
У Еўропу пшаніцу прынеслі...
Генуэзскія купцы раз прывезлі ў Еўропу чуму. Але гэта было намнога пазней. Пшаніцу ж масава пачалі сеяць найперш на тэрыторыях, падуладных Рыму.
Як бы нам таго ні хацелася, але не. Пшаніцу масава пачалі сеяць найперш на тэрыторыях, падуладных Рыму.
Правільна, масава сеяць пшаніцу пачалі найперш на тэрыторыях, падуладных Рыму.
Далей
Праверыць
Паказаць вынікі
Асвоіўшы пшаніцу, еўрапейскія варвары адразу паспрабавалі зрабіць з яе алкаголь – варыць піва, гнаць гарэлку. Што з пшаніцы робяць яшчэ?
Так, пшанічны солад выкарыстоўваецца падчас вырабу віскі.
Не, тут кактус трэба. Пшанічны солад выкарыстоўваецца падчас вырабу віскі.
Вы паблыталі Еўропу з Кубай, а пшаніцу – з цукровым трыснягом. Пшанічны солад выкарыстоўваецца падчас вырабу віскі.
Далей
Праверыць
Паказаць вынікі
У Вялікім Княстве Літоўскім любілі, каб пшанічнае піва пенілася. Для гэтага ў напой дадавалі...
Ну, вы што. Дзе ВКЛ, а дзе лімонная кіслата. Гарох дадавалі – ён не быў у дэфіцыце.

Сёння «Пшанічнае» ў Лідзе вырабляецца па ўнікальнай тэхналогіі патройнага збраджвання. Менавіта дзякуючы гэтаму піва мае пышную пену і мяккі пшанічны смак з яркімі фруктовымі нотамі банана і гваздзікі.
Не, гэта ўжо рэцэпт часоў СССР. Піва, зваранае з гарохам, лічылася адметным рэцэптам з ВКЛ.

Сёння «Пшанічнае» ў Лідзе вырабляецца па ўнікальнай тэхналогіі патройнага збраджвання. Менавіта дзякуючы гэтаму піва мае пышную пену і мяккі пшанічны смак з яркімі фруктовымі нотамі банана і гваздзікі.
Сапраўды, піва, зваранае з гарохам, лічылася адметным рэцэптам з ВКЛ.

Сёння «Пшанічнае» ў Лідзе вырабляецца па ўнікальнай тэхналогіі патройнага збраджвання. Менавіта дзякуючы гэтаму піва мае пышную пену і мяккі пшанічны смак з яркімі фруктовымі нотамі банана і гваздзікі.
Далей
Праверыць
Паказаць вынікі
Гэй, гарадскія, зможаце адрозніць пшаніцу на выгляд?
Не, гэта жыта. Зірніце, якія доўгія вусы, у пшаніцы такіх не бывае. Пшаніца пад №2.
Выдатна! Вашы сялянскія продкі ганарацца вамі.
Вусы плюс малы рост – прыкмета не толькі д'Артаньяна, але і такога злаку, як ячмень. Пшаніца пад №2.
Гэта ж авёс – любы конь пацвердзіць. Пшаніца пад №2.
Далей
Праверыць
Паказаць вынікі
Полба – гэта...
Правільна. Яна мае лушпайкі, што шчыльна аблягаюць зярняты. Апрацоўваць яе цяжэй.
Не, маленькія жоўтыя крупы – гэта проса. А полба – від пшаніцы. Яна мае лушпайкі, што шчыльна аблягаюць зярняты. Апрацоўваць яе цяжэй.
Не, гэта від пшаніцы, які мае лушпайкі, што шчыльна аблягаюць зярняты. Апрацоўваць яе цяжэй.
Далей
Праверыць
Паказаць вынікі
Найболей пшаніцы ў свеце збірае...
Не, Кітай. Хоць ЗША – адзін з найбуйнейшых экспарцёраў пшаніцы.
Не, Кітай. А вось у пачатку ХХ стагоддзя ўсё было іначай.
А як іначай? Трэба ж мільярд насельніцтва карміць.
Далей
Праверыць
Паказаць вынікі
Беларусь пшаніцу...
Не. Мукі трохі прадаём у Расію, а збожжа не вывозім. Наадварот, прыкупляем, асабліва калі неўраджай.
Так, прыкупляем, асабліва калі неўраджай.
Не, толькі імпартуем, асабліва калі неўраджай. Мукі трохі прадаём у Расію, а збожжа не вывозім.
Далей
Праверыць
Паказаць вынікі
Трыцікале – гэта гібрыд, па пасяўных плошчах якога Беларусь трымаецца ў сусветных лідарах. Але гібрыд чаго?
Сумнеўная карысць ад такога гібрыду была б: ні хлеба, ні алею... Трыцікале – гэта гібрыд пшаніцы і жыта (Tríticum на лаціне «пшаніца», а Secale – «жыта»).
Не, яны занадта розныя, каб быць разам. Трыцікале – гэта гібрыд пшаніцы і жыта (Tríticum на лаціне «пшаніца», а Secale – «жыта»).
Трапна! Трыцікале – гэта гібрыд пшаніцы і жыта. І на гэтае пытанне вельмі проста адказалі б старажытныя рымляне, хоць гібрыд сучасны. Tríticum на лаціне «пшаніца», а Secale – «жыта».
Далей
Праверыць
Паказаць вынікі
Слабавата
Паспрабуйце яшчэ раз.
Прайсці яшчэ раз
Ну, такое
Варта паспрабаваць яшчэ раз.
Прайсці яшчэ раз
Няблага!
Прайсці яшчэ раз
Добра, але вы можаце лепш!
Вы шмат ведаеце пра пшаніцу.
Прайсці яшчэ раз
Вельмі добра!
Вы ведаеце амаль усё пра пшаніцу. Відаць, і ў піве вы добра разбіраецеся.
Прайсці яшчэ раз
Вы проста майстра!
Вы ведаеце ўсё пра пшаніцу! Напэўна, вы і ў піве выдатна разбіраецеся.
Прайсці яшчэ раз

«ПРАВІЛЫ НЕ ДЛЯ ТАГО, КАБ ІХ ПАРУШАЦЬ» – МЕНАВІТА ТАК ПАВІННА ГУЧАЦЬ ПРЫКАЗКА, КАЛІ СПРАВА ТЫЧЫЦЦА ВЫТВОРЧАСЦІ «ПШАНІЧНАГА» ПІВА З «КАЛЕКЦЫІ МАЙСТРА».

НАША «ПШАНІЧНАЕ» – ГЭТА БАВАРСКІЯ ДРОЖДЖЫ, НЯМЕЦКІ СОЛАД І БЕЛАРУСКАЯ НЕПАЎТОРНАСЦЬ. СВЕТЛАЕ НЕФІЛЬТРАВАНАЕ ПІВА ВЫРАБЛЯЕЦЦА ПА ЎНІКАЛЬНАЙ ТЭХНАЛОГІІ ПАТРОЙНАГА ЗБРАДЖВАННЯ, ДЗЯКУЮЧЫ ГЭТАМУ ЯНО МАЕ ПЫШНУЮ ПЕНУ І МЯККІ ПШАНІЧНЫ СМАК З ЯРКІМІ ФРУКТОВЫМІ НОТАМІ БАНАНА І ГВАЗДЗІКІ – УСЁ ТОЕ, ШТО ТАК ПАДАБАЕЦЦА ВАМ!

ПАМЯТАЙЦЕ, ШТО ПРАЗМЕРНАЕ ЎЖЫВАННЕ АЛКАГОЛЮ ШКОДЗІЦЬ ВАШАМУ ЗДАРОЎЮ