Выбары-20206868

Шрайбман: Уся логіка самазахавання ўлады кажа за тое, каб не рэгістраваць Бабарыку

Важная развілка гэтых выбараў — рашэнне аб рэгістрацыі Бабарыкі. Ён сабраў рэкордную колькасць подпісаў за гісторыю Беларусі сярод альтэрнатыўных кандыдатаў. Цяпер ужо 230 тысяч, можа на выхадзе быць пад 300, а то і больш.

Па ўсіх анлайн-апытаннях, па колькасці людзей у групе, па ўвазе прэсы, па даступных грошах Бабарыка — галоўны апанент Лукашэнкі на гэтых выбарах. Апошнія тыдні яго рыторыка станавілася ўсё смялейшай, ужо адкрыта дапускае свой удзел у пратэстах, працуе на раскол эліт і, мяркуючы па ўсім, хутка набірае папулярнасць.

Уся логіка самазахавання ўлады кажа за тое, каб не рэгістраваць. Да дня выбараў ён можа сабраць некамфортна вялікую падтрымку. Лягчэй збіць на падлёце.

Будзе скандал, але скандал з 5% у дзень выбараў можа быць яшчэ большым. Калі ўсе ўбачаць, што адзін стос у два разы большы за другі, але другі атрымлівае 78%, можа зазбоіць на месцах. А потым і ў цэнтры Мінска. 

Але зняць на рэгістрацыі — гэта таксама крок у трохі новую рэальнасць. Яшчэ ніколі ў гісторыі Беларусі чалавека, які сабраў рэальна 100 тысяч подпісаў, не фільтравалі на гэтым этапе. А тым больш фаварыта сярод альтэрнатыўных кандыдатаў.

Такое рашэнне не здзівіць традыцыйны апазіцыйны электарат. Іх не здзівіць, нават калі ў Бабарыкі ў доме знойдуць ствалы «Белага легіёну», джып, які прарваўся праз мяжу, тапкі Ціханоўскага, 900 млн расейскіх рублёў і пакет марыхуаны з адбіткамі Чудзянцова. 

Але гэта будзе смачнай аплявухай раней апалітычным людзям, якія актыўна ўключыліся ў гэтую кампанію і не прывыклі буйным планам бачыць усю вясёлку інструментаў улады. Яны нешта чулі раней пра несумленныя выбары, але палітыка была на перыферыі іх свету.

А зараз у іх узнікла надзея. Яны хутка палітызуюцца і чакаюць захавання мінімальных рамак прыстойнасці. У Бабарыкі і Цапкалы групы ў суме — пад 10 тысяч, і гэта толькі тыя, хто паспеў запісацца за першы тыдзень, гэта значыць вяршыня айсберга.

Як яны адрэагуюць на аплявуху? Частка будзе дэмаралізаваная, страціць надзею, частка — раззлуюцца так, як не злаваліся да гэтага часу. Яны адчуюць сябе выпхнутымі з легальнага поля. Яны прачытаюць у дзеяннях улады просты пасыл: ніякіх законных шляхоў нешта змяніць мы вам не дамо, збярыце хоць мільярд подпісаў.

Вось тут і можа адбыцца альянс двух незадаволеных слаёў новай беларускай апазіцыі — умоўнага электарату Ціханоўскага і раззлаванай часткі электарату Бабарыкі. 

Акрамя таго, усведамленне фальшывасці працэсу будзе нашмат шырэйшым, чым заўсёды, у грамадстве, ды і сярод вышэйшай наменклатуры. Там, наверсе, кожны адыход ад рамак прыстойнасці да гэтага часу можна было лёгка сабе рацыяналізаваць, пераканаць сябе, што гэта хлусня або паскудства ў імя выратавання.

Разгоны ў 2006, 2010, 2017 — так было трэба, каб не дапусціць хаосу, яны самі нарываліся, парушылі закон. 80% у дзень выбараў — ну ўсё роўна ён самы папулярны, нават калі не 80%, але альтэрнатыў жа няма. Справа «Белага легіёну» і справа Ціханоўскага — ну яны рэальна мутныя хлопцы, дыму без агню не бывае, усё роўна выпусцяць хутка.

Нерэгістрацыя Бабарыкі не ўкладзецца ў гэтыя рамкі самаапраўдання. Усім стане відавочна, што гэта проста падножка з-за страху ў часы, мяркуючы па ўсім, рэкордна нізкага рэйтынгу. Іншага тлумачэньня тут не будзе.

Асадачак застанецца і ў многіх унутры сістэмы. Спадзявацца на людзей з такім асадачкам будзе складана. Асабліва ўлічваючы вал гісторый аб узрослым расчараванні ўнутры сістэмы з-за пандэміі — прычым як у цывільных ведамствах, так і ў сілавых.

Улада трапіла ў новую для сябе рэальнасць, калі трэба выбіраць паміж дрэннымі рашэннямі, і ты не разумееш загадзя, якое «дрэнна» будзе горшым. 

Тое ж самае і ў эканоміцы, і ў адносінах з Расіяй. Адсюль і нервы наверсе. Так выглядае позняя восень усіх аўтакратый. Толькі я б не спяшаўся радавацца, калі вы даўно гэтага чакалі. Гэтыя восені бываюць доўгімі і часта перацякаюць у зіму.

Каментары68

Цяпер чытаюць

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»21

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»

Усе навіны →
Усе навіны

Колькасць беларусаў у Літве з ДНЖ працягвае змяншацца12

22‑гадовы хлопец, якога шукалі валанцёры, знойдзены мёртвым1

Вайна ва Украіне дагнала па працягласці Першую сусветную1

На Кубані следам за анексаваным Крымам пачаліся перабоі з бензінам3

Ніводнага мінскага, гомельскага, італьянскага ці французскага. Затое ў Магілёве будуюць ужо чацвёрты расійскі дворык, гэтым разам — з мядзведзем13

Статкевіч: Для Беларусі можа стварыцца такая сітуацыя, што ўсе дзяржавы вакол нас будуць мець ядзерную зброю5

Зяленскі прапанаваў Лондану накіраваць грошы Абрамовіча на ўзмацненне ўкраінскай СПА1

Новы трэнд у вясельнай модзе: на змену сукенцы прыходзіць касцюм са спадніцай3

Украіна атакавала цэнтр вытворчасці беспілотнікаў на аэрадроме пад Разанню

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»21

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць