Улада2323

Сямашка: Расія прапаноўвала Беларусі перадаць на наднацыянальны ўзровень 95% паўнамоцтваў

kremlin.ru

Пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка сёння падчас анлайн-брыфінгу, прымеркаванага да Дня Незалежнасці Беларусі, распавёў некаторыя падрабязнасці аб прапановах расійскага боку ў дачыненні да далейшага развіцця інтэграцыі.

Паводле яго слоў, адно з іх, зробленае ў 2019 годзе, прадугледжвала перадачу Беларуссю на наднацыянальны ўзровень 95% паўнамоцтваў, піша БЕЛТА.

Адказваючы на пытанне, ці магчымае паглыбленне інтэграцыі без шкоды суверэнітэту, Уладзімір Сямашка адзначыў, што перадача паўнамоцтваў на наднацыянальны ўзровень павінна адбывацца «ў разумных межах, без шкоды суверэнітэту». «Я ўспамінаю 13 лютага 2019 года, калі ў Сочы нам паклалі першую прапанову (не буду называць аўтараў з расійскага боку).

І калі мы паглядзелі і яго перадалі прэзідэнту, прэзідэнт запрасіў мяне, і я кажу: ну гэта поўнае «рукі ўверх» называецца, - распавёў пасол. - Я нават не буду далей эпітэты працягваць: там было ўсё аддаць наверх і, па-мойму, заставалася пару момантаў такіх, як у нас міліцыя, у вас паліцыя і гэтак далей. Але так не можа быць».

Уладзімір Сямашка ў якасці прыкладу прывёў Еўрапейскі саюз. «Калі прааналізуеш функцыі нацыянальныя і наднацыянальныя, я налічыў толькі 18%, якія аддадзены былі на наднацыянальны ўзровень, астатнія функцыі заставаліся нацыянальнымі, - адзначыў ён. — А ў тым дакуменце, які нам 13 лютага 2019 года прапанавалі, я налічыў 95% функцый наднацыянальных».

Кажучы пра ўвядзенне агульнай валюты ў Саюзнай дзяржаве, пасол падкрэсліў, што, незалежна ад памераў эканомік, у адзіным эмісійным цэнтры павінна быць раўнапраўе. «Калі прымаецца нейкае рашэнне па эмісіі, дэвальвацыі, то яно павінна прымацца кансэнсусам», - перакананы ён. «Тады не ўшчамляюцца інтарэсы ні аднаго, ні другога боку», - дадаў Уладзімір Сямашка. Што тычыцца падатковага і мытнага заканадаўства, то яны апрыёры ў сілу адрозненняў у эканоміцы не могуць быць аднолькавымі, перапісанымі пад капірку, яны могуць быць толькі уніфікаванымі, падкрэсліў дыпламат.

«Трэба разумна падысці да гэтага пытання, ні ў Расіі, ні ў Беларусі ніхто не хоча губляць свой нацыянальны суверэнітэт», - рэзюмаваў пасол.

Наднацыянальны ўзровень — гэта нейкае міфічнае ўтварэнне кшталту Саюзнай дзяржавы ці Дзяржсавета Беларусі і Расіі. У іх рашэнне прымаюцца з агульнай згоды двух бакоў альбо ў залежнасці ад «вагі» кожнага з удзельнікаў.

Каментары23

КДБ актыўна вярбуе палітвязняў, вызваленых па памілаванні — праваабаронцы3

КДБ актыўна вярбуе палітвязняў, вызваленых па памілаванні — праваабаронцы

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння той самы дзень, калі беларусам настойліва не рэкамендавалася хадзіць у лес4

Трамп анансаваў сустрэчу з Зяленскім у «Вежы Трампа»5

«Ваяваў я за Беларусь і веру ў яе шчаслівую будучыню». 100-годдзе святкуе прафесар-медык Іван Данілаў, сапраўдны ветэран11

Суд у Польшчы асудзіў беларуса на два гады за шпіянаж на карысць Расіі11

Што прапанаваць Лукашэнку за палітвязняў? Спрэчка Стрыжака з Хоміч28

Святлана Ціханоўская сустрэлася з Сорасам-малодшым17

Стаў вядомы першы выпадак гібелі на вайне жанчыны, якая заключыла кантракт з Мінабароны РФ у калоніі3

У трох раёнах Мінска знікла вада2

У Расіі хочуць адмяніць рэабілітацыю значнай колькасці ахвяр савецкіх рэпрэсій. Пакінуць толькі апалітычных і «добранамераных»9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

КДБ актыўна вярбуе палітвязняў, вызваленых па памілаванні — праваабаронцы3

КДБ актыўна вярбуе палітвязняў, вызваленых па памілаванні — праваабаронцы

Галоўнае
Усе навіны →