Грамадства1111

МЗС: Беларускі народ сам зробіць свой выбар, без падказкі «добразычліўцаў» звонку

Ні Еўрасаюз, ні хто-небудзь іншы з боку не будзе вызначаць ход выбарчага працэсу ў Беларусі. Пра гэта заявіў начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі — прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз, паведамляе БЕЛТА.

«Беларусь, напэўна, пакуль яшчэ не краіна ідэальнай дэмакратыі, але вось ужо сапраўды шмат гадоў суверэнная дзяржава. Таму для нас вельмі дзіўна, калі прадстаўнік Еўрапейскага саюза, які пастаянна дэкларуе падтрымку нашай незалежнасці, пачынае раптам выступаць у ролі вонкавага кіраўніка, вызначаць вінаватых і нявінных і дыктаваць, што і як трэба рабіць кіраўніцтву Беларусі, а таксама пагражаць санкцыямі. Праўда, па вопыце магу сказаць, што такія настаўнікі звычайна хутка забываюць пра свае ўрокі, калі гаворка ідзе пра навядзенне парадку і законнасці ва ўласных краінах», — падкрэсліў Анатоль Глаз.

Афіцыйны прадстаўнік МЗС нагадаў: Беларусь сапраўды гэтак жа, як і ўсе іншыя суверэнныя дзяржавы, праводзіць выбары для сябе. «Беларускі народ сам зробіць свой выбар без падказкі «добразычліўцаў» звонку.

Ні Еўрасаюз, ні хто-небудзь іншы з боку не будзе вызначаць ход выбарчага працэсу ў нашай краіне, — заявіў прэс-сакратар знешнепалітычнага ведамства.

— Мы адкрытыя (і даказваем гэта на практыцы) для раўнапраўнага і ўзаемапаважлівага дыялогу з нашымі еўрапейскімі партнёрамі. І такі дыялог ідзе, прытым з пазітыўнымі вынікамі для кожнага боку, з прамым эфектам для грамадзян Беларусі і ЕС. Але гэта не значыць, што мы пацерпім ціск на нашу судовую, праваахоўную і выбарчую сістэмы, тым больш пагрозы, адкуль бы яны ні зыходзілі».

Каментары11

КДБ актыўна вярбуе палітвязняў, вызваленых па памілаванні — праваабаронцы5

КДБ актыўна вярбуе палітвязняў, вызваленых па памілаванні — праваабаронцы

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля аварыі на вадаводзе ў Мінску пагоршала якасць вады

На літоўскай мяжы з'явіліся чэргі з легкавых аўто

Пашкоджаны вадавод у Мінску адрамантавалі. Але праблемы з якасцю вады пакуль застаюцца

Сёння той самы дзень, калі беларусам настойліва не рэкамендавалася хадзіць у лес4

Трамп анансаваў сустрэчу з Зяленскім у «Вежы Трампа»5

«Ваяваў я за Беларусь і веру ў яе шчаслівую будучыню». 100-годдзе святкуе прафесар-медык Іван Данілаў, сапраўдны ветэран13

Суд у Польшчы асудзіў беларуса на два гады за шпіянаж на карысць Расіі12

Што прапанаваць Лукашэнку за палітвязняў? Спрэчка Стрыжака з Хоміч28

Святлана Ціханоўская сустрэлася з Сорасам-малодшым17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

КДБ актыўна вярбуе палітвязняў, вызваленых па памілаванні — праваабаронцы5

КДБ актыўна вярбуе палітвязняў, вызваленых па памілаванні — праваабаронцы

Галоўнае
Усе навіны →