Грамадства11

Палітвязень Арцём Сакаў ужо тры тыдні не выходзіць на сувязь

Фота Tut.by

Ад палітвязня Арцёма Сакава ужо тры тыдні няма ніякіх вестак. Пра гэта «Вясне» паведамілі ягоныя бацькі.

Ларыса Сакава мяркуе, што Арцём піша лісты, аднак яны не даходзяць: «Хутчэй за ўсё, нам іх не адпраўляюць, але перадачы і пасылкі яму перадаюць».

Раней лісты ад Арцёма прыходзілі рэгулярна — не толькі бацькам, але і іншым ягоным сваякам.

«Цяпер — нічога. Мы зразумець не можам. Рэгулярна адпраўляем яму канверты, ручкі, сшыткі», — адзначыла Ларыса Сакава

Адзіны раз, калі бацькам удалося ўбачыць Арцёма пасля яго затрымання — другога ліпеня на адміністрацыйным судовым пасяджэнні ў Гродзенскім абласным судзе, якое праходзіла праз відэа-сувязь.

«Каб неяк зірнуць на Арцёма, мы ездзілі ў Гродна. Бачылі яго, ён вельмі схуднеў. Пагутарыць [нам не ўдалося], толькі пераглянуліся [праз відэасувязь — заўв.] — і ўсё…», — падзяліўся ўспамінамі бацька Арцёма Мікалай.

У той дзень суд вырашыў пакараць Арцёма Сакава арыштам у пяць сутак — за той жа інцыдэнт, за які ён затрыманы ў рамках крымінальнай справы па частцы 1 артыкула 342 КК РБ (Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Каментары1

Цяпер чытаюць

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым3

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Усе навіны →
Усе навіны

«Не спраўляюцца ні навукоўцы, ні рыбакі». Беларусы вёдрамі ловяць гэту рыбу, якая распаўсюдзілася ў вадаёмах4

Названы самыя багатыя гарады свету4

Колькасць загінулых ад расійскага ўдару ў Сумах вырасла да 343

Самая дарагая кватэра ў Асмалоўцы — як выглядае?1

Геафізік ацаніў перспектывы здабычы рэдказямельных металаў пад Маладзечнам, Жыткавічамі і Ляхавічамі5

«Сорамна за нашу медыцыну». Цяжарная беларуска абурылася просьбай радзільні8

Дзе ў Беларусі могуць пабудаваць новую АЭС?3

Дзясяткі аднолькавых аўтобусаў. Як звозілі людзей на канцэрты нявесткі Лукашэнкі12

Камунальнікі ў Іўі так абрэзалі дрэвы, што іх не адрозніць ад пальмаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым3

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць