На таргах еўра падаражэў на тры капейкі (+0,0330, 1,15%) да 2,8990 беларускага.
Гэта гадавы максімум. Папярэдні рэкорд быў 30 сакавіка — 2,8793, а 1 студзеня — 2,3637 беларускага. Мінімум быў на таргах 24 студзеня — 2,3339.
Еўра ўмацоўваецца на сусветных рынках, на таргах у Маскве ён дасягнуў 86,25 расійскага рубля.
Да даляра еўра таксама ўмацоўваецца. За 100 еўра — даюць 117,5 даляра.
Амерыканская валюта сёння апускаецца на 0,0011 да 2,4375.
Расійскі рубель зніжаецца на 0,0070 да 3,3156 за 100 адзінак.
Каментары