Рэха «смярдзючай вады». «Мінскводаканал» абезгалоўлены
Алег Аўруцін больш не з'яўляецца дырэктарам «Мінскводаканала», паведамілі TUT.BY крыніцы. А сёння ў абед інфармацыя аб ім знікла і з сайта ўстановы.
Крыніцы партала кажуць, што Аўруціна звольнілі днямі з ініцыятывы наймальніка ў сувязі з сітуацыяй са «смярдзючай вадой» у некалькіх раёнах Мінска ў канцы чэрвеня. Яшчэ сёння раніцай ён значыўся дырэктарам на сайце «Мінскводаканала», але потым гэтую інфармацыю выдалілі.
Са слоў часткі суразмоўцаў, гэта звальненне выглядае, хутчэй, як гісторыя пра «казла адпушчэння». Аўруціна характарызуюць як нармальнага, сучаснага кіраўніка.
Іншыя ж не прымяншаюць яго дзелавых якасцяў увогуле, але кажуць, што ў чэрвеньскай сітуацыі з вадой сапраўды быў яго недагляд як кіраўніка. «Так, прамой віны няма, але недапрацоўка яго як кіраўніка — у наяўнасці», — кажа адзін з суразмоўцаў.
У Мінгарвыканкаме пацвердзілі, што Алег Аўруцін 30 ліпеня вызвалены ад займаемай пасады.
В. а. дырэктара «Мінскводаканала» прызначаны галоўны інжынер Андрэй Бычкоў. Алег Аўруцін застаецца дэпутатам Мінгарсавета.
Каментары