Свет1010

Вышаградская група на саміце ЕС прапануе ўвесці бязвіз для беларусаў

Прэм'ер-міністр Польшчы Матэуш Маравецкі заявіў, што Венгрыя, Польшча, Славакія і Чэхія хочуць прапанаваць беларускаму народу праект эканамічнага супрацоўніцтва, перадае ТАСС. 

Вышаградская група (Венгрыя, Польшча, Славакія, Чэхія) на пазачарговым саміце ЕС прадставіць пакет падтрымкі беларускага народа. Пра гэта заявіў у пятніцу прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі на прэс-канферэнцыі па выніках сустрэчы ў Любліне кіраўнікоў урадаў «чацвёркі».

«Беларускаму народу мы хочам прапанаваць праект эканамічнага супрацоўніцтва», — сказаў ён, патлумачыўшы, што гаворка ідзе ў тым ліку аб энергетычнай бяспецы, супрацоўніцтве ў інфармацыйным і інфраструктурным сектарах. «Мы хочам прапанаваць бязвізавае перамяшчэнне для грамадзян Беларусі», — дадаў Маравецкі.

«Гэты пакет мы хацелі б прадставіць падчас найбліжэйшага саміту ЕС», — канстатаваў ён.

Па словах Маравецкага, прэм'еры ўзгаднілі агульную пазіцыю па сітуацыі ў Беларусі. «Мы асуджаем усе рэпрэсіі, жорсткае стаўленне да дэманстрантаў і пратэстоўцаў. Заклікаем неадкладна вызваліць палітычных зняволеных», — сказаў ён.

Пазачарговы саміт ЕС адбудзецца 24-25 верасня. Ён скліканы для абмеркавання эканамічных наступстваў пандэміі і шляхоў іх пераадолення. На абмеркаванне таксама будзе вынесены шэраг вострых міжнародных пытанняў, уключаючы сітуацыю ў Беларусі і крызіс у Міжземным моры паміж Кіпрам і Грэцыяй з аднаго боку, якіх падтрымлівае ЕС, і Турцыяй з другога.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Доктара сацыялагічных навук і супрацоўніцу Акадэміі навук асудзілі за «фінансаванне экстрэмізму»1

Доктара сацыялагічных навук і супрацоўніцу Акадэміі навук асудзілі за «фінансаванне экстрэмізму»

Усе навіны →
Усе навіны

У выніку пажару на поўдні Казахстана загінулі дзевяць дзяцей1

Жанчына адкрыла халадзільнік узяць прадукты, а ён выбухнуў1

«Байсол» выплаціў усе грошы са збору на палітвязняў, вызваленых 11 верасня

У мінскіх школах увялі эксперыментальнае меню з новай чвэрці. Што змянілася?

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды42

Па справе Софтклуба трасуць таксама ВТБ і Прыёр5

Беларуская актрыса «Спадкаемцаў» Даша Някрасава трапіла ў скандал у ЗША — супраць яе ўжо пішуць петыцыі40

Візажыстка паказвае, як выглядалі б гарады Беларусі, калі б былі макіяжамі ФОТЫ13

Таўшчынёю ўсяго 1,8 міліметра, а кулю спыняе. У чым сакрэт?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Доктара сацыялагічных навук і супрацоўніцу Акадэміі навук асудзілі за «фінансаванне экстрэмізму»1

Доктара сацыялагічных навук і супрацоўніцу Акадэміі навук асудзілі за «фінансаванне экстрэмізму»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць