«Тампа-Бэй» выйграла Кубак Стэнлі, што зацягнуўся на тры месяцы з-за каранавіруса
Хакейны клуб «Тампа-Бэй Лайтнінг» перамог «Далас Старз» у шостым матчы серыі фіналу плэй-оф Нацыянальнай хакейнай лігі. Гульня скончылася з лікам 2:0, а «Тампа» выйграла серыю з вынікам 4-2 і стала новым уладальнікам Кубка Стэнлі.
Папярэдні раз клуб дамагаўся такога поспеху ў 2004 годзе.
Чэмпіянат Нацыянальнай хакейнай лігі, 103-і ў гісторыі, быў спынены ў сакавіку з-за каранавіруса.
У жніўні чэмпіянат быў адноўлены, але матчы гуляліся ў Таронта і Эдмантане, куды прыехалі 24 каманды. Матчы праходзілі без гледачоў.
Фінал прайшоў у Эдмантане.
Каментары