На першым энергаблоку БелАЭС запушчаная ланцуговая рэакцыя: рэактар стаў функцыянаваць
Першы энергаблок Беларускай АЭС выйшаў на мінімальна кантраляваны ўзровень магутнасці. Гэта азначае, што ў актыўнай зоне рэактара пачалася кіраваная ядзерная рэакцыя, якая падтрымлівае сама сябе, паведамляе Мінэнерга ў сваім тэлеграм-канале.
У найбліжэйшы час на першым энергаблоку правядуць комплекс даследаванняў, якія дазволяць пацвердзіць надзейнасць усёй сістэмы ядзерна-фізічнага кантролю і ядзернай бяспекі рэактарнай устаноўкі.
Наступным этапам стане энергетычны пуск першага энергаблока з уключэннем у энергасістэму краіны.
Нагадаем, што станцыя будзе складацца з двух энергаблокаў агульнай магутнасцю 2,4 тыс. МВт. АЭС зможа вырабляць 18 млрд кВт/г электраэнергіі.
Паведамлялася, што афіцыйна запуск можа адбыцца 7 лістапада.
Каментары