Літаратура88

Ганна Севярынец напісала верш «Наша канстытуцыя». Яго перапосцілі сотні людзей

Можа, і ёсць канстытуцыі, што пішуцца не на вуліцах.
Над іхнымі фармулёўкамі плыве кабінетны пах.
А нашая канстытуцыя ў дварах і на лесвіцах туліцца,
На дахах, на вежах, на комінах, на стэлах і на мастах.

Над нашае канстытуцыяй сухі і гарачы вецер:
«Не забі», «не хлусі», «не лжэсведчы», «блізкага — палюбі».
У ёй свішча і б’е наводмаш туга гефсіманскага вецця:
На што ты пакінуў, ойча? На што ты мяне пакі…

Няшмат на крыжовым дрэве месца для канстытуцый.
Тут пішацца хутка і ёміста, у напрузе дрыжыць рука:
«Не бойся», «не плач», «не выпрошвай», «не спрабуй азірнуцца»,
«Не кідай адных таварышаў», «цісні ў машыне гудка».

Можа, у вас — на паперы. У нас — на бінтах і кашулях.
Па беламу-беламу полю чырвонаю паласой,
Па тратуарнай плітцы, па трансфарматарнай будцы,
Па плоце вакол Акрэсціна, па лоджыях у Баравой.

І вам не злічыць Галгофаў, паўстанняў і рэвалюцый,
Як не злічыць ніколі вачніц Курапацкіх ям,
Дзе мы напісалі навечна артыкулы канстытуцыі,
Па якой мы збіраемся выжыць — і жыць насуперак вам.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Вось як выглядае з космасу асвятленне Мінска ў параўнанні з суседнімі сталіцамі ФОТАФАКТ15

Вось як выглядае з космасу асвятленне Мінска ў параўнанні з суседнімі сталіцамі ФОТАФАКТ

Усе навіны →
Усе навіны

Першыя сярод іншаземцаў на ўкраінскім фронце — калумбійцы. Чаму менавіта яны?4

Бразільскі гарналыжнік выйграў на Алімпіядзе1

Ціханоўская: Беларускую апазіцыю хацелі б трансфармаваць у расійскую9

На адной са станцый мінскага метро затапіла падземны пераход ВІДЭА

Амерыканскаму яноту-нелегалу выдалі беларускі пашпарт6

Праблемы з тралейбусамі ў Мінску працягваюцца5

Аляксандр Фядута расказаў пра рэакцыю Лукашэнкі на кнігу пра сябе4

Навальнага атруцілі ў калоніі рэчывам эпібатыдзін — яд эквадорскай жабы. Гэта змаглі выявіць, дзякуючы біяматэрыялам, вывезеным сям'ёю30

Зяленскі: Ва Украіне пасля расійскіх удараў не засталося ніводнай цалкам ацалелай электрастанцыі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось як выглядае з космасу асвятленне Мінска ў параўнанні з суседнімі сталіцамі ФОТАФАКТ15

Вось як выглядае з космасу асвятленне Мінска ў параўнанні з суседнімі сталіцамі ФОТАФАКТ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць