Пальчысу афіцыйна выставілі абвінавачванне: арганізацыя масавых беспарадкаў
Блогеру Эдуарду Пальчысу сёння афіцыйна выставілі абвінавачванне па ч. 1 арт. 293 КК РБ (Арганізацыя масавых беспарадкаў), паведамляе spring96.org.
За гэта прадугледжана пакаранне ажно да 15 гадоў пазбаўлення волі.
Пальчыс быў затрыманы 27 верасня, ён сядзеў 30 сутак адміністрацыйнага арышту, але яго не выпусцілі, а завялі крымінальню справу.
Каментары