Грамадства

Нямецкія «зялёныя» прапануюць праграму падтрымкі беларускай дэмакратыі

Напярэдадні летніх парлямэнцкіх вакацыяў у Бундэстагу фракцыі зялёных і вольных дэмакратаў пакінулі на разгляд дэпутатаў іншых партыяў свае прапановыя адносна падтрымкі дэмакратычнага руху ў Беларусі.

Напярэдадні летніх парлямэнцкіх вакацыяў у Бундэстагу фракцыі зялёных і вольных дэмакратаў пакінулі на разгляд дэпутатаў іншых партыяў свае прапановыя адносна падтрымкі дэмакратычнага руху ў Беларусі. У праекце сустракаюцца самыя розныя ініцыятывы -ад працаўладкаваньня ў Нямеччыне звольненых паводле палітычных матываў беларусаў да пашырэньня сьпісу неўздных у ЭЗ беларускіх чыноўнікаў. Мяркуецца, што гэтыя прапановы будуць абмеркаваныя адразу пасьля летняй паўзы – на чарговым плянарным паседжаньні бундэстагу ў верасьні.

Прапановы па падтрымцы дэмакратычнага руху ў Беларусі распрацаваныя прадстаўнікамі фракцыі зялёных на чале з Марылюізай Бэк. Пазьней да праекту далучыліся вольныя дэмакраты. Распрацоўшчыкі праекту спадзяюцца, што пасьля вакацыяў свае папраўкі ў дакумэнт унясуць і прадстаўнікі вялікай кааліцыі – хрысьціянскія ды сацыял-дэмакраты.

(Бэк:) « У нашых прапановах ўтрымліваюцца шэраг практычных рэкамендацыяў, у тым ліку і тыя, якія былі ініцыяваныя беларускай апазыцыяй. Гэтыя прапановы цалкам вырашальныя і могуць быць падтрыманыя як нямецкім, так і эўрапейскім урадам. Прапановы накіраваныя як на падтрымку асобных апазыцыянераў, якія перасьледуюцца рэжымам, так на падтрымку грамадзянскай супольнасьці, незалежных медыяў»

Паводле аўтараў праекту, дапамога беларускай апазыцыі павінна ажыцьцяўляцца на доўгатэрміновай аснове. Як лічаць зялёныя і лібэралы, сярод найбольш распаўсюджаных памылак нямецкіх і эўрапейскіх палітыкаў -кароткачасовые ўвага і салідарнасьць зь Беларусьсю. Сёньня беларускае пытаньне фактычна зышло з асноўнага парадку дня бундэстагу, хаця сытуацыя ў краіне пасьля прэзыдэнцкіх выбараў ніколькі не палепшылася. У Беларусі па-ранейшаму нямала тых, хто перасьледуеццца рэжымам паводле палітычных перакананьняў, у краіне зачыняюцца незалежныя выданьні, перасьледуюцца няўрадавыя арганізацыі, палітычныя партыі і іхныя актывісты.

Як лічаць сябры зялёных і вольных дэмакратаў, бундэстаг павінен запатрабаваць ад ураду Нямеччыны наступнае:

-часова працаўладкаваць тых беларусаў, якія звольненыя з працы паводле палітычных матываў,

-у неабходным выпадку ўжыць візавыя санкцыі супраць тых чыноўнікаў, якія вінаватыя ў гэтых звальненьнях і такім чынам пашырыць сьпіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЭЗ,

-скаардынаваць свае дзеяньні ў гэтым накірунку з Турэччынай, Баўгарыяй і Украінай,

-падтрымаць захады па пашырэньні незалежнага вяшчаньня на Беларусь з Эўропы,

-як сябру РЭ і АБСЭ настойваць на тым, каб Беларусь выконвала свае міжнародныя абавязаньні.

Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі адбылося адключэнне халоднай вады

Юрыста, які пайшоў у геймдызайнеры і ствараў «Свет караблёў», пасадзілі за палітыку на тры гады7

Трамп: ЗША атрымаюць Грэнландыю так ці інакш5

«Хамнет» і «Бітва за бітвай» выйгралі «Залаты глобус» 2026 года

Сем фактаў пра Уладзіміра Мулявіна, якому сёння споўнілася б 85 гадоў8

«Новы этап паўстання»: кронпрынц Ірана заклікаў захопліваць дзяржаўныя ўстановы і пасольствы1

Як выглядаюць кватэры з сацыяльным рамонтам для чаргавікоў і колькі за іх просяць8

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна12

За павольны інтэрнэт збіраюцца ўвесці вялікія штрафы — вось якія2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць