Барсукоў: «Камунальныя службы будуць прыбіраць усё, што нанеслі. І побач будуць знаходзіцца супрацоўнікі міліцыі»

Пра гэта на пасяджэнні Мінгарвыканкама 17 лістапада заявіў памочнік прэзідэнта — інспектар па горадзе Мінску Аляксандр Барсукоў, пішуць Мінск-навіны.
«Пара заканчваць гэтую вакханалію. Людзі ўжо стаміліся. Грамадзяне разам з камунальнымі службамі наводзяць парадак у сваіх дварах, робяць прыгожа. А потым прыходзяць вандалы, па-іншаму не магу іх назваць, пачынаюць нешта ўсталёўваць, наносяць надпісы, шумяць. Людзі абураюцца: як можна адпачываць у гэты час? А калі пачынаюць нармальныя грамадзяне выходзіць і высвятляць з імі адносіны, узнікаюць скандалы і бойкі. Такая сітуацыя ў нас адбылася і на вул. Чарвякова. І такіх шмат: кожны дзень практычна дзясяткі выпадкаў у Мінску, — сказаў А. Барсукоў.
Ён падкрэсліў, што, улічваючы становішча, Лукашэнкам пастаўлена задача — на працягу тыдня навесці ў Мінску ўзорны парадак.
— Хачу папярэдзіць грамадзян: ніхто ні з кім цырымоніцца не будзе. Час угавораў скончаны. Камунальныя службы будуць прыбіраць усё, што нанеслі. І побач будуць знаходзіцца супрацоўнікі міліцыі. Любое ўмяшанне ў іх дзеяння цягне за сабой не толькі адміністрацыйную, але і крымінальную адказнасць, — адзначыў А. Барсукоў. — Пачынаючы з сённяшняга дня, камунальныя службы, грамадзяне, дружыннікі будуць наводзіць парадак на дваровых тэрыторыях. Не ўмешвайцеся ў іх дзеянні. Хочаце дапамагчы — выходзьце.
Каментары