На фоне другой хвалі эпідэміі каранавіруса ў Польшчы абвастрылася праблема недахопу кадраў у сістэме аховы здароўя.
Кіраўнік канцылярыі прэм’ер-міністра Польшчы Міхал Дворчык у эфіры Польскага радыё выказаўся аб дзеяннях, якія тычацца барацьбы з эпідэміяй каранавіруса.
Польскія ВНУ павялічваюць колькасць месцаў на медыцынскіх факультэтах, але пакуль будучыя дактары атрымаюць адукацыю, пройдзе працяглы час. Таму неабходна рэагаваць ужо зараз, лічыць Міхал Дворчык:
«Мы хочам аблегчыць прыход у Польшчу медыцынскіх работнікаў з краін, якія не ўваходзяць у ЕС. Адпаведныя прапановы заўтра будуць перададзеныя ў Сейм. Мы разлічваем на значнае адкрыццё польскага рынку працы для медыцынскіх работнікаў, якія не належаць да ЕС.
Каментары