Грамадства

Доктару Айзатуліну, які займаўся з праблемнымі дзеткамі, не працягнулі кантракт у РНПЦ траўматалогіі і артапедыі

Рустам Айзатулін.

Акрамя асноўнай працы ў РНПЦ, доктар Айзатулін займаецца зь неданошанымі немаўлятамі, дзецьмі з рэдкімі спадчыннымі нэйрамышачнымі захворваньнямі, працуе над стварэньнем базы такіх пацыентаў, піша Радыё Свабода.

Рустаму Айзатуліну з 1 студзеня не працягнулі кантракт у РНПЦ траўматалёгіі і артапэдыі. Прычым кіраўніцтва РНПЦ зь ім не сустракалася, супрацоўніца аддзелу кадраў прынесла паперку, якую прапанавала падпісаць, расказаў Свабодзе Рустам Айзатулін.

«Спачатку вынесьлі папярэджаньне за пасты ў фэйсбуку»

«У жніўні ў мяне было шмат пастоў у фэйсбуку. Мяне выклікалі ў Мінздароўя на размову і вынесьлі папярэджаньне за пасты ў фэйсбуку. Ніякіх затрыманьняў мяне падчас акцый ніколі не было. Толькі пасты ў фэйсбуку. Цяпер дачакаліся сканчэньня кантракту.

Мне сказалі, што фінансаваньне Мінздароўя на наступны год скарачаецца, супрацоўнікаў хапае, таму проста не працягваюць кантракт. І далі падпісаць паперу, што я працую да 31 сьнежня. Ніякіх размоў, тлумачэньняў не было.

Я напісаў службовую запіску кіраўніцтву — адказу не атрымаў. Задаваць пытаньні кіраўніцтву і Мінздароўя цалкам бессэнсоўна — атрымаем адпіскі.

Хадзіць, упрошваць нікога не хачу, буду звальняцца», — расказаў Рустам Рустамавіч.

Доктар Айзатулін працуе ў РНПЦ з 2008 году. Прыйшоў сюды ў клінічную ардынатуру пасьля Менскага дзяржаўнага мэдычнага ўнівэрсытэту, тут і застаўся працаваць. Асноўныя навуковыя і практычныя інтарэсы — траўматалёгія і артапэдыя: остэасінтэз пераломаў костак шкілета ў дзяцей і дарослых; карэкцыя восевых дэфармацый ніжніх канечнасьцяў (часовае блякаваньне зон росту, выкарыстаньне апаратаў зьнешняй фіксацыі); кансэрватыўнае і апэратыўнае лячэньне касалапасьці і яе рэцыдываў, дэфармацый стапы ды іншыя.

Апякуецца неданошанымі дзеткамі, пацыентамі з рэдкімі генэтычнымі хваробамі

Рустам Айзатулін таксама зьяўляецца кансультантам у Рэспубліканскім грамадзкім аб’яднаньні бацькоў неданошаных дзяцей «РАНО»; у дабрачынным грамадзкім аб’яднаньні «Геном», у грамадзкім аб’яднаньні людзей зь недасканалым остэагенэзам «Крохкае побач»; пастаянна кансультуе пацыентаў дзіцячага хосьпісу.

«Гэта мой асабісты інтарэс. Мне падабаюцца гэтыя дзеткі. Ніякай фінансавай зацікаўленасьці тут няма, бо гэтыя бацькі, у якіх неданошаныя дзеткі, дзеткі са СМА ды іншымі рэдкімі хваробамі, і так няшчасныя.

У мяне менавіта навуковы інтарэс і надзея на тое, што калі-небудзь і ў нас пачнецца сур’ёзная праца, зьявяцца напрацоўкі па аказаньні дапамогі такім дзеткам — каб былі пратаколы лячэньня, дыягностыкі, мэддапамогі, як ва ўсіх цывілізаваных краінах.

База вялікая для прасоўваньня гэтага накірунку ўжо ёсьць, дзеткі ўсе абсьледаваныя, здымкі паробленыя, патрэба ў артапэдычных апэрацыях ёсьць.

Мы працуем разам з РНПЦ «Маці і дзіця, з рэаніматолягам-нэанатолягам Андрэем Вітушкам перасякаемся па зоне інтарэсаў», — кажа Рустам Айзатулін.

Дар’я Царык, намесьніца дырэктара пацыенцкай арганізацыі «Геном», якая дапамагае дзеткам са СМА, піша на сваёй старонцы ў фэйсбуку:

«Ну як жа так? Адзіны спэцыяліст у Беларусі, хто столькі ўклаў у вывучэньне тэмы «артапэдыя дзетак са спадчыннымі нэйрамышачнымі захворваньнямі», адзіны, да каго накіроўвалі ўсіх і заўсёды і без каго складана (немагчыма) прадставіць вядзеньне СМА і хваробы Дюшэна ў рамках мультыдысцыплінарнай каманды. Думаю, тут і Рэспубліканскае грамадзкае аб’яднаньне бацькоў неданошаных дзяцей РАНО, «Я РЕТТ» далучацца.

Ну як жа так, а як жа пацыенты? Можна было б пытацца. Але, вядома ж, адказ адзін, у гэтай і ўсіх іншых гісторыях папулярных сёньня звальненьняў: бяда гэтая толькі для пацыентаў, а дзяржава вырашае і вырашала іншыя задачы».

«Ня ведаю пакуль, дзе буду працаваць»

Пакуль Рустам Айзатулін яшчэ ня вызначыўся: або будзе шукаць працу ў Беларусі, або давядзецца зьехаць за мяжу.

«Ня ведаю пакуль, дзе буду працаваць. Што тычыцца працаўладкаваньня ў камэрцыйных цэнтрах — тут таксама ўсё можа быць. Як было з адным доктарам, які звольніўся з так званай «лечкамісіі» і ўладкаваўся ў камэрцыйны мэдцэнтар «ЛОДЭ», а праз пару дзён патэлефанавалі «зьверху» і загадалі звольніць. Цяпер ён шукае магчымасьць зьехаць», — разважае Рустам Айзатулін.

Доктар не выключае, што давядзецца шукаць працу за мяжой.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads13

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Усе навіны →
Усе навіны

Дасведчанага праграміста з літоўскай IT-кампаніі асудзілі ў Гомелі за «садзейнічанне экстрэмізму»

Кім быў загінулы добраахвотнік Васіль Рапіцкі. Расказвае Клачко2

Трамп: Ніякай здзелкі з Іранам не будзе, толькі безагаворачная капітуляцыя4

Большасць «жаночых» вуліц у Беларусі названыя ў гонар Крупскай і Церашковай7

Азербайджан мабілізаваў рэзервістаў і выставіў войскі на баявыя пазіцыі4

Казуля ў трактары справакавала праверку пракуратуры

Ізраіль апублікаваў ВІДЭА ўдару па бункеры, дзе мог хавацца сын Хаменеі1

Гарналыжніца Ліндсі Вон вярнулася да трэніровак ВІДЭА2

Кафеін замест какаіну. Дачка забітага наркабарона Эль Менча кіруе кавярняй у Каліфорніі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads13

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць